https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіроўцам таксі ў Беларусі трэба будзе прытрымлівацца дрэс-кода і адмовіцца ад курэння ў аўто


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна, каментуючы новую рэдакцыю Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў.
Прадугледжана, што кіроўцы таксі павінны мець ахайны знешні выгляд, не выкарыстоўваць дамашняе і спартыўнае адзенне. Гэта датычыцца ў цэлым вадзіцеляў транспарту, якія выконваюць аўтамабільныя перавозкі пасажыраў.



У правілах таксама прапісана забарона на курэнне кіроўцаў таксі ў час руху транспарту. Кіроўцу аўтобуса (кандуктару) таксама забараняецца курыць у салоне аўтобуса і перавозіць у кабіне пабочных асоб, за выключэннем вадзіцеля-стажора.

Кіроўцаў і кандуктараў абавязалі аказваць дапамогу пасажыру з інваліднасцю пры яго згодзе пры пасадцы і высадцы з транспарту, набыцці праязнога дакумента. У Правілах аўтамабільных перавозак пасажыраў таксама прапісаны патрабаванні да афармлення і абсталявання таксі.

Як растлумачыў Сяргей Дубіна, ніякага ўзмацнення строгасці не з`явілася. "У адпаведнасці з уступленнем у сілу норм дэкрэта нумар 7, нерэгулярныя перавозкі - гэта неліцэнзуемы від дзейнасці. Калі раней у тэхнічных нарматыўных прававых актах было патрабаванне аб наяўнасці жоўтых нумароў, то ў дзеючых правілах такога патрабавання няма. Усё астатняе, што там прапісана, гэта больш ліберальныя падыходы. Калі раней было абавязковае патрабаванне па наяўнасці касавага падсумоўваючага апарату, сумешчанага з таксометрам, то цяпер у выпадку выкарыстання электроннай інфармацыйнай сістэмы такое патрабаванне адсутнічае", - удакладніў прадстаўнік Мінтранса.

13 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.09.2018
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:987
 
Ключевые слова:
Правила дорожного движения Безопасность Курение Автомобильные перевозки Дресс-код
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме