https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасажырапаток нацыянальнага аэрапорта Мінск з пачатку года вырас на 9,1%


Пасажырапаток нацыянальнага аэрапорта Мінск у студзені—красавіку 2018 года павялічыўся на 9,1%, паведамляецца на сайце аэрапорта.
З пачатку года колькасць пасажыраў у аэрапорце перавысіла 1,1 млн чалавек, прадпрыемства таксама абслужыла 7.490 самалёта-вылетаў, прырост склаў 5,3%.

У красавіку аэрапорт абслужыў звыш 318 тысяч пасажыраў, што на 5,5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года. За мінулы месяц таксама абслужана 1.965 самалёта-вылетаў, прырост склаў 5,2%.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" — першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруюцца авіякампанія "Белавія", а таксама грузавыя авіяперавозчыкі. Аэрапорт быў уведзены ў эксплуатацыю больш за 30 гадоў таму і з`яўляецца асноўным паветраным портам краіны, праз які выконваецца да 97% пасажырскіх і грузавых авіяперавозак.

У 2016 годзе нацыянальны аэрапорт Мінск атрымаў статус хаба дзякуючы транзітным перавозкам паміж Расіяй і Украінай, прамыя авіязносіны паміж якімі цяпер не ажыццяўляюцца.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2018
 
Дата публикации:19.05.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:567
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавія Мінск Аэропорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме