https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя рэзідэнты «Вялікага каменя» будуць выпускаць абсталяванне для харчпрама і ацяпляльных сістэм


У індустрыяльным парку «Вялікі камень» зарэгістраваны два новыя рэзідэнты, паведамілі ў прэс-службе парку.
ТАА «Рыці Груп» (Беларусь) створыць у парку сучасную вытворчасць абсталявання для харчовай прамысловасці. Прадукцыя прызначана для ўнутранага рынку, а таксама будзе экспартавацца ў краіны ЕаЭс. ТАА «Цепласіла ВК» (Беларусь) будзе распрацоўваць і вырабляць электратэхнічнае і камбінаванае абсталяванне для ацяпляльных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчым, камерцыйным і жыллёвым будаўніцтве. Праекты рэзідэнтаў маюць імпартазамяшчальны характар, а прадукцыя, што выпускаецца, інавацыйная для Беларусі.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парку напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў даных.

Звязда, 1 снежня 2023
 
Дата публикации:01.12.2023
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:282
 
Ключевые слова:
Великий Камень Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме