https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзентацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пройдуць 22-25 красавіка ў Харбіне і Гуанчжоу


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.
Арганізатарамі мерапрыемства з`яўляюцца Міністэрства эканомікі Беларусі і СЗАТ "Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку". Яны запрашаюць да ўдзелу ў прэзентацыях айчынныя кампаніі, зацікаўленыя ў рэалізацыі на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку (Мінская вобласць, Смалявіцкі раён) сумесных інвестпраектаў з кітайскімі партнёрамі. З улікам прапаноў беларускага боку будуць падабраны канкрэтныя кітайскія кампаніі, з якімі беларускія прадстаўнікі правядуць перагаворы і абмяркуюць перспектывы сумеснай работы.

Інвестыцыйны праект, прапануемы або намечаны да рэалізацыі ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку, павінен адпавядаць адначасова шэрагу крытэрыям. Ён павінен быць накіраваны на стварэнне і развіццё на тэрыторыі парку вытворчасцей у сферах электронікі, тонкай хімііі, біятэхналогій, машынабудавання і новых матэрыялаў. Заяўлены аб`ём інвестыцый у рэалізацыю інвестпраекта павінен складаць суму, эквівалентную не менш як $5 млн.

Заяўкі на ўдзел у прэзентацыях індустрыяльнага парку прымаюцца да 3 красавіка 2013 года.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк створаны ў 2012 годзе ўказам нумар 253 для актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з КНР, прыцягнення айчынных і замежных інвестыцый для арганізацыі і развіцця высокатэхналагічных і канкурэнтаздольных вытворчасцей і з улікам Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі аб Кітайска-беларускім індустрыяльным парку ад 18 верасня 2011 года.

26 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.03.2013
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1613
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Индустриальный парк Презентация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме