https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На тэрыторыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, які будуецца ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, будзе створаны Харбінскі субпарк


Адпаведнае пагадненне падпісалі 23 красавіка ў Харбіне (КНР) прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі і беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца там з візітам.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі Беларусі, сёння ў Харбіне прайшла прэзентацыя кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, на якой прысутнічалі прадстаўнікі дзелавых і ўрадавых колаў Кітая. Прэзентацыя арганізаваная Мінэканомікі і пасольствам Беларусі ў Кітаі, а таксама Народным урадам Харбіна, кітайскай карпарацыяй САМСЕ і кампаніяй па развіцці індустрыяльнага парка. На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні эканамічнага патэнцыялу і інвестыцыйнага клімату Беларусі, магчымасці, гарантыі і перавагі інвеставання ў індустрыяльны парк.

"Замежных партнёраў цікавілі дэталі прававога рэжыму індустрыяльнага парка, гатоўнасць інфраструктуры для стварэння ў ім вытворчасцяў, перспектывы функцыянавання Адзінай эканамічнай прасторы, роля Беларусі ў гэтым інтэграцыйным утварэнні", — гаворыцца ў паведамленні Мінэканомікі.

Аналагічнае мерапрыемства будзе праведзена 25 красавіка ў Гуанчжоу.

Указ аб беларуска-кітайскім парку, які размесціцца на тэрыторыі больш як 8 тыс. га ў Смалявіцкім раёне, быў падпісаны ў чэрвені 2012 года. Меркаваны аб`ём прамых інвестыцый у гэты праект складзе каля 2 млрд. долараў ЗША, а, па прагнозах пасольства КНР, можа быць павялічаны да 5,5 млрд.

У канцы лета 2012 года ўсе аргпытанні па стварэнні індустрыяльнага парка былі вырашаныя: падрыхтаваная неабходная нарматыўна-прававая база, створана адміністрацыя парка, зарэгістраваная сумесная беларуска-кітайская кампанія па яго развіцці.

Пытанні рэалізацыі праекта былі абмеркаваныя 28 жніўня ў Мінску на сустрэчы намесніка прэм`ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка з кіраўніцтвам кітайскай карпарацыі інжынірынгу CAMCE і прадстаўнікамі яе галоўнай кампаніі — Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі SINOMACH.

Варта зазначыць, што супраць будаўніцтва парка актыўна выступаюць жыхары Смалявіцкага раёна і мясцовыя дачнікі. Яны ўпэўненыя, што ад такога маштабнага праекта, які прадугледжвае стварэнне соцень прадпрыемстваў, непазбежна пацерпіць экалогія. У сваю чаргу эколагі заяўляюць, што індустрыяльная забудова ў рэкрэацыйнай зоне Мінска сур`ёзна пагоршыць экалагічнае становішча і ў самім беларускім мегаполісе.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2013
 
Дата публикации:23.04.2013
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1776
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Индустриальный парк Инновации Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме