https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад зацвердзіў паказчыкі эфектыўнасці работы кіраўніка адміністрацыі "Вялікага каменя"


Дакумент 19-га верасня афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Савет Міністраў пастановай нумар 624 ад 16 верасня 2019 года зацвердзіў ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы кіраўніка Адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Пастанова прынята ў мэтах выканання норм указа нумар 483 ад 20 снежня 2018 года "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2019 год".

Згодна з дакументам, у бягучым годзе ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку павінна быць зарэгістравана 19 новых рэзідэнтаў, 20 рэзідэнтаў "Вялікага каменя" павінны ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць (вытворчасць тавараў, выкананне работ, аказанне паслуг).

Тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал рэзідэнтаў парка павінны скласці 150 працэнтаў да ўзроўню 2018 года.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе апублікавання.

19 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2019
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Законодательство
Просмотров:737
 
Ключевые слова:
Великий камень Технологии Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме