https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прапануе паскорыць стварэнне сычуаньскага субпарка ў "Вялікім камені"


Аб гэтым паведаміў кіраўнік адміністрацыі "Вялікага каменя" Аляксандр Ярашэнка 4 траўня на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з прадстаўнікамі вядучых СМІ Кітая.
"Праект адпаведнага пагаднення падрыхтаваны ўжо, - адзначыў Аляксандр Ярашэнка. - Гэта быў бы вельмі цікавы і добры прыклад для прыходу і стварэння субпаркаў Кітая ў "Вялікі камень", гэта вельмі перспектыўна".

Аляксандр Ярашэнка звярнуў увагу, што кампанія з правінцыі Сычуань - "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё" - з`яўляецца адным з першых рэзідэнтаў, якія практычна пабудавалі ўжо ў "Вялікім камені" завод па вытворчасці суперкандэнсатараў.

Прадукцыя будзе выкарыстоўвацца "Белкамунмашам", у тым ліку ў электробусах. Плануецца, што электробусы з гэтымі суперкандэнсатарамі будуць курсіраваць у тым ліку з "Вялікага каменя" ў Мінск і назад, а таксама ў зносінах са Смалявічамі.

4 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.05.2018
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:762
 
Ключевые слова:
Китай Вялікі камень
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме