https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэферэнцыі, устаноўленыя для рэзідэнтаў беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", ставяць яго ў адзін шэраг з аналагічнымі пляцоўкамі Расіі і Казахстана


Такое меркаванне выказаў намеснік дырэктара інвестыцыйнай кампаніі "Юнітэр" Максім Кохаў, каментуючы пашырэнне льгот для рэзідэнтаў "Вялікага каменя".
На мінулым тыдні, як раней паведамлялася, быў падпісаны ўказ, згодна з якім пашыраны пералік прэферэнцый, устаноўленых для інвестараў "Вялікага каменя".

Як адзначаюць эксперты, адна з навацый прынятага дакумента заключаецца ў тым, што цяпер дзяржорганы па запыце адміністрацыі "Вялікага каменя" будуць абавязаныя накіроўваць сваіх супрацоўнікаў у парк для выканання адміністрацыйных працэдур.

"У былыя часы адпаведнасць інвестыцыйнага праекта спецыялізацыі парку выклікала часта працяглыя дыскусіі і патрабавала ўзгадненняў у цэлым шэрагу дзяржорганаў. Стварэнне "аднаго акна" для інвестараў у "Вялікім камені" дазволіць спрасціць гэтую працэдуру, а таксама выдачу шэрагу дазвольных дакументаў, што ліквідуе непатрэбныя бар`еры на шляху прыходу інвестараў у краіну", — зазначыў Кохаў.

Акрамя спрашчэння адміністрацыйных працэдур прыняты ўказ даў інвестарам беспрэцэдэнтныя па беларускіх мерках падатковыя льготы. У прыватнасці, на ўвесь тэрмін дзеяння спецыяльнага прававога рэжыму парку (50 гадоў) інвестар вызваляецца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку. Акрамя гэтага, рэзідэнтаў парку дзяржава вызваліла ад выплаты падатку на прыбытак на працягу 10 гадоў з даты яго ўзнікнення. "Паводле памеру прадугледжаных льгот, кажуць эксперты, парк "Вялікі камень" зараз не саступае індустрыяльным пляцоўкам, якія створаныя ў Казахстане і Расіі", — адзначыў Кохаў.

Ён таксама звярнуў увагу, што ў выніку прынятага ўказа сума падаткаў у сувязі з выплатай зарплаты работнікам у рэзідэнтам парку будзе прыкладна ў тры разы меншая, чым для іншых беларускіх прадпрыемстваў.

"Падатковая аптымізацыя выдаткаў рэзідэнтаў на працоўную сілу ставіць "Вялікі камень" у адзін шэраг з Паркам высокіх тэхналогій, якому за 10 гадоў удалося практычна з нуля да мільярда долараў падняць экспартную выручку камп`ютарных паслуг", — нагадаў Кохаў.

На яго думку, мэта па павелічэнні экспартнай выручкі да 50 млрд долараў, якая сёння ставіцца перад "Вялікім каменем", вельмі амбіцыйная. "Хоць у рамках устаноўленага тэрміну існавання гэтага парку (50 гадоў) гэтая мэта можа быць дасягнутая. Усё будзе залежаць ад таго, як далей пойдзе праца па прыцягненні замежных інвестыцый", — лічыць Кохаў.

Без прыходу на беларускі рынак сусветных кампаній дасягнуць гэтай мэты практычна нерэальна, лічыць Кохаў. "Для дасягнення амбіцыйных планаў неабходна прыцягнуць у краіну кампаніі, якія па выручцы ўваходзяць у першую сотню ў свеце, валодаюць шматмільярднымі абаротамі", — рэзюмаваў Максім Кохаў.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:02.06.2017
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:988
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Инвестиции Преференции Индустриализация "Великий камень"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме