https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кампанія Huawei разглядае магчымасць стварэння цэнтра навукова-даследчых работ у парку "Вялікі камень"


Пра гэта, як паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, ішла гаворка на сустрэчы старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна з кіраўніцтвам кампаніі.
Кітайская кампанія Huawei разглядае магчымасць стварэння R&D цэнтра (навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ) у кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". 

Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, дапоўненай рэальнасці, распрацоўкі праграмных прадуктаў. Таксама гаворка ішла пра рэалізацыю праекта "Інтэлектуальная транспартная сістэма Мінска".

Паводле слоў Шуміліна, у Беларусі "заўсёды былі дастаткова моцныя пазіцыі ў ІТ-сферы". "Толькі за мінулы год экспарт праграмных прадуктаў для вядучых сусветных кампаній склаў амаль адзін мільярд долараў. І найбліжэйшым часам развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій атрымае новы імпульс з прыняццем новага заканадаўства ў гэтай сферы, якое цяпер распрацоўваецца ў Беларусі", — сказаў ён.

Huawei Technologies Co.Ltd. — адзін з найбуйнейшых кітайскіх вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання. У 2003 годзе кампанія адкрыла ў Беларусі сваё прадстаўніцтва, у 2007 годзе заснаваная даччыная кампанія ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыз". У Беларусі Huawei рэалізуе шэраг праектаў з аператарам мабільнай сувязі "МТС", Беларускай дзяржаўнай акадэміяй сувязі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2017
 
Дата публикации:09.08.2017
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1145
 
Ключевые слова:
Huawei Technologies Co.Ltd. Вялікі камень Исследования Инновации Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме