https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць рэзідэнтаў парка "Вялікі камень" да канца года можа павялічыцца з цяперашніх 18 да 23


Аб гэтым было заяўлена 1 верасня ў Савеце міністраў Беларусі.
Колькасць рэзідэнтаў парка "Вялікі камень" да канца 2017 года можа павялічыцца з цяперашніх 18 да 23. Пра гэта было заяўлена 1 верасня ў Савеце міністраў, дзе адбылася рабочая сустрэча намесніка прэм`ер-міністра Анатоля Калініна з генеральным прадстаўніком прадстаўніцтва "Чайна Мерчантс Груп" у Цэнтральнай Азіі і краінах Балтыйскага рэгіёну, членам савета дырэктараў "Чайна Мерчантс Груп", галоўным выканаўчым дырэктарам СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Ху Чжэнам.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, у ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Адзначана, што прыняцце ў маі 2017 года ўказа прэзідэнта, накіраванага на ўдасканаленне ўмоў парка "Вялікі камень", а таксама актыўная праца кітайскага прадстаўніцтва актывізавалі працу па рэгістрацыі новых рэзідэнтаў.

Ужо маецца 18 кампаній, якія выказалі жаданне рэалізаваць праекты ў парку на суму больш за 700 млн долараў ЗША. Да канца года іх колькасць можа павялічыцца да 23 кампаній.

Стварэнне інфраструктуры тэрыторыі першачарговага этапу асваення парка, куды ўжо інвеставана амаль 100 млн долараў ЗША, амаль завершана, што, як адзначыў Ху Джэн, стварае ўмовы для пераходу да чарговага важнага этапу развіцця — актыўнага ўзвядзенню вытворчых аб`ектаў.

На сёння ў стадыі завяршэння будаўніцтва знаходзяцца аб`екты лагістычнага субпарка ЗАТ "Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія", вытворчасці суперкандэнсатараў ТАА "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіцця".

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся далейшыя крокі па стварэнні сумеснага будаўніча-праектнага інстытута, накіраванага на паскарэнне рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у парку. Бакі дамовіліся завяршыць гэтую працу ў 2017 годзе.

Анатоль Калінін адзначыў высокую ступень узаемадзеяння і значную працу, праведзеную кітайскімі і беларускімі спецыялістамі па завяршэнні будаўніцтва першага знакавага аб`екта беларуска-кітайскага парку — гандлёва-лагістычнага субпарка кампаніі "Чайна Мерчантс".

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк пачалі ствараць у 2012 годзе на падставе міжурадавага пагаднення паміж КНР і Беларуссю. Ён уяўляе сабой тэрыторыю плошчай 91,5 кв. км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу і будуецца за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя напрамкі развіцця — электроніка, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне і новыя матэрыялы. Плануемыя рынкі — краіны СНД і Еўрапейскага саюза.

На сёння ў "Вялікім камні" зарэгістравана 18 рэзідэнтаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2017
 
Дата публикации:01.09.2017
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1102
 
Ключевые слова:
Инвестиции Беларусь-Китай Вялікі камень
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме