https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ААТ "ААБ "Беларусбанк" будзе абслугоўваць крэдыт у 170 млн. долараў на інфраструктуру кітайска-беларускага індустрыяльнага парка


Гэта вызначана пастановай Савета міністраў ад 27 жніўня 2015 года № 721, паведамляе прэс-служба ўрада.
"Беларусбанк" вызначаны банкам-агентам па абслугоўванні льготнага пакупніцкага крэдыту Экспартна-імпартнага банка Кітая, які выдзяляецца для рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве пад ключ інжынернай і транспартнай інфраструктуры стартавай зоны паўночнай пляцоўкі тэрыторыі першачарговага асваення кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. 

Старшыня праўлення ААТ "ААБ "Беларусбанк", згодна з пастановай, надзелены правам афармлення і падпісання дакументаў, звязаных з выбаркай па крэдыце. Афармленнем жа і падпісаннем дакументаў, неабходных для рэалізацыі крэдытнага пагаднення, будзе займацца гендырэктар кітайска-беларускага сумеснага закрытага акцыянернага таварыства "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка". 

Міністэрству фінансаў даручана выдзеліць СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" крэдыт, атрыманы ў адпаведнасці з крэдытным пагадненнем, на 170 млн. долараў для рэалізацыі гэтага інвестпраекта і заключыць з названай арганізацыяй, Мінскім аблвыканкамам, а таксама ААТ "ААБ "Беларусбанк" дагавор аб парадку выкарыстання і пагашэння гэтага крэдыту. 

Функцыі па каардынацыі і кантролі за рэалізацыяй СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" гэтага праекта ўскладзеныя на Мінэканомікі, у тым ліку праз рабочую групу па пытаннях кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Кантроль за мэтавым выкарыстаннем і своечасовым пагашэннем і абслугоўваннем "Кампаніяй па развіцці індустрыяльнага парка" крэдыту будзе ажыццяўляць Мінскі аблвыканкам. 

Персанальная адказнасць за рэалізацыю праекта, мэтавае выкарыстанне сродкаў крэдыту, а таксама своечасовае яго пагашэнне, выплату працэнтаў, камісійных збораў, а таксама іншых плацяжоў па ім ускладзеная на генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка". 

Пастанова набыла моц з дня прыняцця.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2015
 
Дата публикации:31.08.2015
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1245
 
Ключевые слова:
"Беларусбанк" Беларусь-Китай Индустриальный парк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме