https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Другое пасяджэнне камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў складзе Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве пройдзе ў Мінску ў 2016 годзе


Адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках першага ў новым фармаце пасяджэння камісіі, якое адбылося 20 жніўня ў Пекіне, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел каля 50 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады, фінансавых арганізацый і дзелавых колаў Беларусі і Кітая.

Старшынствавалі міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі і намеснік міністра камерцыі КНР Чжун Шань. "Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, сумеснага стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху, пашырэння двухбаковага гандлю, супрацоўніцтва ў крэдытна-інвестыцыйнай сферы, тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР Беларусі, стымулявання рэалізацыі ключавых інвестыцыйных праектаў і праектаў тэхніка-эканамічнага супрацоўніцтва", - расказалі ў Мінэканомікі. 

У час работы камісіі прайшлі першае пасяджэнне рабочай групы па міжрэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і пятае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Было адзначана, што Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" ад падрыхтоўчага этапу паспяхова перайшоў да этапу будаўніцтва і развіцця. Беларусь і Кітай разглядаюць парк як перспектыўны і стратэгічны праект, вузлавую платформу рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" не толькі ў рэгіянальным маштабе, але і ў кантынентальным.

Акрамя таго, камісія зацвердзіла дарожную карту сумеснага паглыблення ўзаемнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, унесеную напярэдадні рабочай групай па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Па выніках бакі дамовіліся ў далейшым падтрымліваць цеснае ўзаемадзеянне, забяспечваць выкананне ўсіх рашэнняў камісіі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі і тэрмінамі, устаноўленымі ў час мерапрыемства.

БЕЛТА, 21 жніўня 2015
 
Дата публикации:21.08.2015
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:989
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Великий камень Товарооборот Инвестиции Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме