https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першая вытворчасць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку з`явіцца ў 2015 годзе


Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм`ер Анатоль Тозік перад цырымоніяй закладкі першага каменя парку.
"Сёння пачнецца будаўніцтва ўнутранай інфраструктуры на тэрыторыі парку, - сказаў Анатоль Тозік. - Важна пачаць рэальнае будаўніцтва. Спадзяюся, у гэтым годзе яно стартуе". Віцэ-прэм`ер выказаў упэўненасць у тым, што праблем з рэзідэнтамі не будзе: у партфелі вельмі шмат прапаноў. "Сумесна з кітайскімі партнёрамі мы ствараем умовы для прыходу сюды кампаній з суперсучаснымі тэхналогіямі з розных краін", - сказаў ён.

Анатоль Тозік падкрэсліў, што аб жаданні стаць рэзідэнтамі парку заяўляюць не толькі кітайскія кампаніі, але і тайваньскія, паўднёвакарэйскія, японскія, еўрапейскія. "Парк ствараецца пад тэхналогіі заўтрашняга дня", - дадаў віцэ-прэм`ер.

Намеснік кіраўніка беларускага ўрада выказаў надзею, што ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку будзе фарміравацца новая эканоміка Беларусі.

Умовы для рэзідэнтаў парку вельмі выгадныя: першыя 10 гадоў падаткі не спаганяюцца наогул, наступныя 10 гадоў - 50 працэнтаў. Ён падкрэсліў, што парк размяшчаецца ў супервыгадным месцы з пункту гледжання лагістыкі: у непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін - Масква.

19 чэрвеня 2014, Смалявіцкі раён
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2014
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1367
 
Ключевые слова:
Индустриальный парк Строительство Беларусь-Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме