"Трэба быць гатовым да аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ў раней камфортных умовах мы пакідалі на потым. Трэба нацэліцца на сур`ёзную дэдаларызацыю эканомікі саюза, кардынальна павялічыўшы фарміраванне цэн і разлікаў за пастаўляемыя ў рамках рынку ЕАЭС тавары і паслугі ў нацыянальных валютах. Асабліва гэта датычыцца паліўна-энергетычных і сыравінных тавараў", - адзначыў Сяргей Румас.
Паводле яго слоў, пандэмія прадэманстравала важнасць правядзення ў ЕАЭС агульных палітык у сферы прамысловасці і аграпрама, сумесных праграм імпартазамяшчэння ў важнейшых для эканомікі і жыццезабеспячэння галінах.
"Відавочна, што бліжэйшыя прагнозы па развіцці нацыянальных эканомік негатыўныя. Сёння няма адназначных ацэнак па тэрмінах і цане для пераадолення пандэміі. Нельга выключаць, што мы проста вымушаны будзем стаць як мінімум на час агульным, але пры гэтым самадастатковым рынкам", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.
Сяргей Румас лічыць, што экспертны і фінансавы рэсурсы Еўразійскага банка развіцця і Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця павінны быць актыўней уключаны ў агульную работу.
10 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
10 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА