"Нам удалося ўзгадніць на ведамасным узроўні тэкст міжурадавага пагаднення. Цяпер яно будзе праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне, але мы ўжо дамовіліся, што, не чакаючы яго падпісання, падыходзім непасрэдна да камерцыйных перагавораў з удзелам суб`ектаў гаспадарання", - расказаў Андрэй Рыбакоў.
Паводле яго слоў, перагаворы правядуць на пляцоўках беларускага канцэрна і Міністэрства энергетыкі Казахстана, якія і будуць іх курыраваць.
"Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час знойдзем узаемапрымальныя формы супрацоўніцтва ўжо ў выглядзе канкрэтных кантрактаў і рэалізуем планы па перапрацоўцы нафты з Казахстана на нашых нафтаперапрацоўчых заводах", - дадаў старшыня "Белнафтахіма".
Камерцыйны складнік маючых адбыцца перагавораў ён раскрываць не стаў, растлумачыўшы, што "гэта патрабуе цішыні". "Яе вынікі мы ўсе адчуем, яны, безумоўна, павінны быць узаемавыгаднымі", - падкрэсліў Андрэй Рыбакоў.
Калі перагаворы завершацца паспяхова, казахстанская нафта паступіць у Беларусь, але ў якіх аб`ёмах і па якіх цэнах, яшчэ трэба будзе вызначыць. Гэтыя аспекты не адлюстраваны ў міжурадавым пагадненні. Таксама бакі яшчэ абмяркоўваюць, якім чынам пастаўляць нафту ў Беларусь.
"Усе лагістычныя ланцужкі будуць раскладзены і падлічаны. Аб`ёмы будуць узгадняцца кожны год", - дадаў старшыня канцэрна. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву міністра энергетыкі Казахстана Каната Базумбаева, з беларускім бокам узгоднены асноўныя параметры пагаднення па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў.
"Так, мы ўзгаднілі асноўныя параметры пагаднення аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. Кропка. Узгаднілі пагадненне, у асноўным тэкст. Можна сказаць, што 100 працэнтаў узгаднілі", - сказаў Канат Базумбаеў. Ён адзначыў, што ў пагадненні не будуць названы канкрэтныя аб`ёмы паставак, але "будуць правілы, умовы, як гэта будзе рабіцца".
"Мы прадаставім беларускім партнёрам магчымасць правядзення перагавораў з нашымі нафтаздабыўнымі кампаніямі, перш за ўсё гэта нашы кампаніі на Тэнгізе, Карачаганаку і Кашагане", - удакладніў кіраўнік Мінэнерга. Ён адзначыў, што з беларускім бокам удалося дасягнуць пагаднення аб немагчымасці рээкспарту нафтапрадуктаў.
25 кастрычніка 2019, Нур-Султан
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА