https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскія аналітыкі ацанілі страты Беларусі з-за падатковага манеўру ў 8 млрд долараў


Страты Беларусі, выкліканыя падатковым манеўрам у нафтавай галіне Расіі, могуць скласці прыблізна 8 млрд долараў. Такая ацэнка прыводзіцца ў даследаванні расійскай кансалтынгавай кампаніі Vygon Consalting, прысвечаным завяршэнню падатковага манеўру.
Падатковы манеўр прадугледжвае, што ў 2019—2024 гадах вывазная пошліна на нафту ў Расіі, якую не выплачвае Беларусь пры імпарце вуглевадароднай сыравіны, знізіцца з 30 да 0%. Адначасова з гэтым будзе павышацца падатак на здабычу карысных выкапняў пры здабычы нафты на велічыню зніжэння экспартных пошлін, што можа прывесці да павелічэння уваходнага кошту нафты для Беларусі.

"Страты краін ЕАЭС у параўнанні з дзейнай падатковай сістэмай за 6 гадоў манеўру пры ўмове адсутнасці кампенсацыйных выплат складуць 626 рублёў, а ў год яго завяршэння — 174 млрд расійскіх рублёў. Галоўным чынам страты звязаныя з падаражаннем паставак нафты на НПЗ Беларусі, якія складуць 87% ад агульнай сумы", — гаворыцца ў даследаванні Vygon Consalting.

Такім чынам, расійскія аналітыкі прыйшлі да высновы, што за шэсць гадоў рэалізацыі падатковага манеўру дадатковыя выдаткі Беларусі, звязаныя шмат у чым з павышэннем кошту расійскай нафты, складуць 544,6 млрд расійскіх рублёў, што ў эквіваленце прыкладна 8 млрд долараў.

Раней прадстаўнікі канцэрна "Белнафтахім" заявілі, што з-за падатковага манеўру нафта можа падаражэць для Беларусі з наступнага года больш як на 20 долараў за тону. У 2019 годзе беларускія НПЗ плануюць імпартаваць больш за 18 млн тон нафты. Адпаведна, кошт вуглевадароднай сыравіны можа вырасці больш як на 360 млн долараў.

Варта адзначыць, што ў сувязі з рэалізацыяй падатковага манеўру беларускі Мінфін раней спрагназаваў магчымыя страты бюджэту на 2019 год.

Мінфін ацэньвае страты бюджэту з-за зніжэння паступленняў ад вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў 231,6 млн долараў ЗША ў 2019 годзе. Акрамя гэтага, з мэтай недапушчэння росту цэн на паліва на ўнутраным рынку ў праекце бюджэту на 2019 год прадугледжанае зніжэнне акцызаў на аўтамабільнае паліва на 25%. Страты бюджэту ў сувязі з гэтым складуць 170,7 млн рублёў. Такім чынам, у наступным годзе выпадзенне прыбыткаў беларускага бюджэту з-за наступстваў падатковага манеўру могуць скласці больш за 300 млн долараў.

Мінфін лічыць, што страты беларускага бюджэту ў 2024 годзе (год завяршэння падатковага манеўру) могуць дасягнуць у гадавым вымярэнні 4,3 млрд беларускіх рублёў (эквівалентнае 3,8% ВУП Беларусі).

У трэцім квартале 2018 года Мінск і Масква пачалі перамовы аб кампенсацыі Беларусі страт, звязаных з падатковым манеўрам ў Расіі. На гэтым тыдні, 28 лістапада, беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм`ерам Ігарам Ляшэнкам удзельнічала ў Маскве ў чарговых перамовах па нафтавых пытаннях.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2018
 
Дата публикации:30.11.2018
Тематика:ЕАЭС, Союзное государство
Просмотров:660
 
Ключевые слова:
Энергетика Нефтепереработка Налоговый маневр Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме