https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На саміце ЕАЭС Лукашэнка мае намер абмеркаваць стварэнне роўных умоў для прадпрыемстваў на рынку энергарэсурсаў


"Палячу ў Пецярбург, каб традыцыйна сустрэцца напярэдадні новага года з кіраўнікамі дзяржаў і абмеркаваць пры ўсім іншым актуальныя пытанні", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю тэлеканалу "Россия 24", поўная версія якога была паказана 4 снежня.

Паводле слоў Лукашэнкі, у ЕАЭС не працуе шэраг базавых пагадненняў. "Мы дамаўляліся аб вольным руху працоўнай сілы, капіталу, паслуг, тавараў і гэтак далей — без гэтага немагчымы не толькі ЕАЭС, мытны саюз немагчымы. Чаму ў нас гэтага няма? Мы дамаўляліся аб роўных умовах гаспадарання для ўсіх суб`ектаў у Беларусі, Казахстане, Арменіі, Расіі і гэтак далей. Мы дамаўляліся аб адзіных рынках, у тым ліку энергарэсурсаў. Для нас важна, каб мы са смаленскім, маскоўскім, піцерскім прадпрыемствам працавалі ў роўных умовах. Тады ствараецца канкурэнтаздольнасць нармальная. Мы пра ўсё гэта дамаўляліся, таму мы ў гэты саюз і прыйшлі. Мы ішлі на кампраміс, Расія, Казахстан, іншыя краіны таксама ішлі на кампраміс. Мы пра гэта дамаўляліся", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што калі прадпрыемствы працуюць у няроўных умовах, то "з часам на нашых прадпрыемствах можна паставіць крыж". "Вы, дапусцім, па 40 долараў газ атрымліваеце, а мы 200—250, розніца вялізная. У нас тады зарплата не атрымліваецца, як у Расіі. Розныя ўмовы. Я з гэтым еду перш за ўсё", — сказаў Лукашэнка.

У кожнай краіны ў ЕАЭС ёсць свая цікавасць, але "гэтая цікавасць спалучаецца", дадаў беларускі кіраўнік.

Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 6 снежня. Як паведаміў журналістам старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян 27 лістапада паводле вынікаў пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску, на саміт кіраўнікоў дзяржаў выносяцца пытанні, "якія патрабуюць узгаднення пазіцый нацыянальных урадаў і па якіх разгортваюцца вострыя дыскусіі".

"Сёння была вельмі плённая праца, якая нам дазволіць істотна прасунуць наш інтэграцыйны праект", — адзначыў Саркісян. Паводле вынікаў пасяджэння ў Мінску падпісана больш за 10 распараджэнняў, у тым ліку аб распрацоўцы канцэпцыі прымянення спецыяльных рэжымаў пры рэалізацыі лічбавага парадку дня ЕАЭС, зацвярджэнні праграмы мерапрыемстваў да святкавання 25-годдзя еўразійскага праекта і 5-годдзя падпісання Дагавора аб ЕАЭС, сумесных прагнозах развіцця АПК.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2018
 
Дата публикации:04.12.2018
Тематика:ЕАЭС, Разное
Просмотров:423
 
Ключевые слова:
Энергетика Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме