https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спартсмены з краін ЕАЭС не з`яўляюцца ў дзяржавах саюза легіянерамі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прыняла рашэнне паведаміць дзяржавам - членам Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) аб неабходнасці выканання дагавора аб ЕАЭС у частцы ўстаранення колькасных абмежаванняў, устаноўленых для спартсменаў-легіянераў з краін саюза.  

"На сённяшні дзень ва ўсіх дзяржавах-членах ліміты на замежных спартсменаў распаўсюджваюцца на грамадзян краін саюза, - адзначылі ў ЕЭК. - Напрыклад, у адпаведнасці з рэгламентам правядзення спаборніцтваў па прафесійным футболе сярод клубаў Арменіі сезона 2016-2017 гадоў, у камандзе першай лігі ў кожнай гульні могуць удзельнічаць і адначасова знаходзіцца на полі максімум два замежныя футбалісты. Таксама, згодна з рэгламентам чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 года, адначасова на футбольным полі ў складзе адной каманды могуць знаходзіцца не больш як пяць легіянераў, а ў першай лізе ўдзел футбалістаў з ліку легіянераў не дапускаецца. У Кыргызстане абмежаванні ўстаноўлены, напрыклад, у рэгламенце чэмпіянату рэспублікі па футзале "Суперліга" сезона 2016-2017 гадоў, дзе, у прыватнасці, вызначана, што ў заявачным лісце каманды можа быць зарэгістравана не больш за пяць ігракоў-легіянераў".

У ЕЭК нагадалі, што так званыя ліміты на прафесійных спартсменаў-легіянераў дзейнічалі і ў многіх еўрапейскіх краінах.

Такое пытанне абмяркоўвалася ў пачатку 90-х гадоў у Еўрапейскім саюзе. Гэта былі знакамітыя справы Босмана, Сімуценкава і інш. Вынікам стала тое, што ЕС пачаў лічыць спартсменаў звычайнымі работнікамі-мігрантамі, ліміты на легіянераў дзяржаў - членаў Еўрасаюза былі скасаваны, а еўрапейскія спартыўныя федэрацыі былі пазбаўлены права самастойна ўстанаўліваць такія ліміты.

"Дзяржавы-члены, заключыўшы дагавор аб ЕАЭС, узялі на сябе абавязацельствы не ўводзіць і не прымяняць абмежаванні, устаноўленыя іх заканадаўствамі ў мэтах абароны нацыянальнага рынку працы адносна працоўнай дзейнасці, ажыццяўляемай грамадзянамі дзяржаў - членаў ЕАЭС, - адзначыла член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян. - Калегія ЕЭК сёння прыняла ўзважанае рашэнне аб неабходнасці зняцця бар`ераў для спартсменаў з нашых краін. На пытанне аб тым, што дае еўразійская інтэграцыя грамадзянам саюза, лепшым адказам з`яўляецца зняцце бар`ераў на рынку працы".

На працягу 10 каляндарных дзён з даты ўступлення ў сілу гэтага рашэння ЕЭК просіць урады краін ЕАЭС праінфармаваць аб прынятых мерах па ўстараненні абмежаванняў, устаноўленых як на ўзроўні заканадаўства дзяржаў-членаў, так і на ўзроўні актаў фізкультурна-спартыўных арганізацый у адносінах да прафесійных спартсменаў-легіянераў з краін ЕАЭС.

11 мая 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.05.2017
Тематика:ЕАЭС, Спорт и Туризм
Просмотров:947
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Легионеры Рынок труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме