https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Праграма "Еўразійскі электробус", забеспячэнне лякарствамі, прамкааперацыя. Тэмы Савета ЕЭК 12 снежня


Пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі з удзелам віцэ-прэм`ераў краін Еўразійскага эканамічнага саюза пройдзе 12 снежня. Беларусь у Савеце ЕЭК прадстаўляе віцэ-прэм`ер Ігар Петрышэнка, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
На пасяджэнні плануецца разгледзець пытанні аб распрацоўцы праекта міждзяржаўнай праграмы "Еўразійскі электробус", аб пераліку фінансавых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у механізме фінансавага садзейнічання пры рэалізацыі краінамі ЕАЭС сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці. Будуць абмяркоўвацца сістэмныя праблемныя пытанні па лібералізацыі паслуг у частцы вызначэння змястоўнай эквівалентнасці рэгулявання, імплементацыі правіл адзінага рынку паслуг у заканадаўства дзяржаў ЕАЭС і ўстанаўлення адміністрацыйнага супрацоўніцтва.

Членам Савета ЕЭК прадставяць вынікі маніторынгу і аналізу рэзультатаў рэалізацыі плана мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню забяспечанасці дзяржаў - членаў ЕАЭС стратэгічна важнымі лекавымі прэпаратамі і фармацэўтычнымі субстанцыямі для медыцынскага прымянення, вытворчасць якіх павінна быць забяспечана ў саюзе да 2024 года. Плануецца таксама зацвердзіць новую рэдакцыю правіл правядзеня клінічных выпрабаванняў і клініка-лабараторных выпрабаванняў (даследаванняў) медвырабаў і ўнесці змяненні ў адзіныя правілы і нормы забеспячэння каранціну раслін на мытнай тэрыторыі ЕАЭС.

Вялікі блок пытанняў будзе прысвечаны сферы тэхнічнага рэгулявання. У прыватнасці, віцэ-прэм`еры разгледзяць пытанні рэалізацыі пагаднення аб увядзенні адзіных форм пашпарта транспартнага сродку (пашпарта шасі транспартнага сродку) і пашпарта самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі, арганізацыі сістэмы электронных пашпартоў. Намечана ўнесці змяненні ў тэхрэгламенты на алейна-тлушчавую і алкагольную прадукцыю, у ранейшыя рашэнні адносна мяса курэй і асобных відаў каштоўных камянёў. Плануецца таксама разгледзець правілы рэгулявання абарачэння дэзынфікуючых, дэзынсекцыйных і дэзакарызацыйных сродкаў ветэрынарнага прызначэння на мытнай тэрыторыі ЕАЭС.

У сферы мытнага рэгулявання Савет ЕЭК мае намер зацвердзіць пералік тавараў (катэгорый тавараў), выпадкаў і ўмоў, калі перавозкі тавараў у адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту не падлягаюць прасочванню з прымяненнем навігацыйных пломб. Будуць таксама вызначаны парадак прымянення навігацыйных пломб, запісу інфармацыі ў навігацыйную пломбу, зацверджаны план мерапрыемстваў па прымяненні мер абароны ў пломбе.

Акрамя таго, Савет ЕЭК разгледзіць вынікі сацыяльна-эканамічнага аналізу мэтазгоднасці ўвядзення паэтапнай забароны на ўвоз і вытворчасць асобных відаў палімерных вырабаў аднаразовага выкарыстання ў ЕАЭС, план мерапрыемстваў па пераходзе на прымяненне электронных дакументаў, даклад аб прымяненні крытэрыяў аднясення рынку да трансгранічнага і шэраг іншых пытанняў.

11 снежня 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2023
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Таможня Сотрудничество Кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме