https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інтэграцыйныя ўтварэнні постсавецкай прасторы, у тым ліку ЕАЭС, СНД, адкрытыя для новых удзельнікаў


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 верасня ў інтэрв`ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС для тэлефільма, прысвечанага 25-годдзю СНД, і тэлепраграме "Формула ўлады".
У час інтэрв`ю вялікая ўвага была ўдзелена тэме інтэграцыі на постсавецкай прасторы і развіццю інтэграцыйных утварэнняў. "СНД - вялікая палітычная і дыпламатычная пляцоўка, дзе абмяркоўваюцца глабальныя пытанні і потым даюцца арыенціры, у якім напрамку будзем рухацца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас з`явіўся і Еўразійскі эканамічны саюз, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта эканоміка, эканамічная інтэграцыя, мытныя праблемы. Без палітыкі і ваенных аспектаў. ЕАЭС - гэта эканоміка". АДКБ - гэта ваенна-палітычны саюз, прадоўжыў беларускі лідар.

"Так, гэта не НАТА, не натаўскі блок, ён не мае такой моцы і сілы. Але гэта іншая структура, дзе стаяць пэўныя задачы. Дапусцім, Беларусь і Расія на заходнім напрамку - адзіная армія, адзіная групоўка. Гэта пытанні АДКБ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"І самая глыбокая інтэграцыя - гэта будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, - перакананы Прэзідэнт. - Тут і эканоміка, і палітыка, і сумесныя расткі органаў улады. Гэта вельмі глыбокая форма інтэграцыі". "Калі хто-небудзь да гэтай агульнай пляцоўкі СНД гатовы далучыцца, далучыцца да эканамічнага саюза ў рамках ЕАЭС - далучайцеся. Калі ў ЕАЭС і СНД нехта хоча вельмі глыбокай інтэграцыі і дарос да ўзроўню нашай Саюзнай дзяржавы - калі ласка, далучайцеся. Усе саюзы адкрыты, калі вы гатовы", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, існуючая сістэма рознаўзроўневай інтэграцыі на гэтым этапе задавальняе ўсіх. "І галоўнае - гэта канструкцыя задавальняе цяперашні стан адносін паміж дзяржавамі постсавецкай прасторы", - рэзюмаваў Прэзідэнт Беларусі.

6 верасня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.09.2016
Тематика:ЕАЭС, Союзное государство
Просмотров:1203
 
Ключевые слова:
Интеграция Товарооборот ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме