https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕЭК адкрыла ў інтэрнэце "кнігу скаргаў і прапаноў"


Пра гэта паведаміла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У Еўразійскім эканамічным саюзе пачаў працу інфармацыйны рэсурс "Функцыянаванне ўнутраных рынкаў Еўразійскага эканамічнага саюза". Яго асноўная задача — выявіць бар`еры і абмежаванні ва ўзаемным гандлі. Рэсурс размешчаны па адрасе: https://barriers.eaeunion.org.

Партал быў прэзентаваны на выставачным форуме "Еўразійскі тыдзень". Азнаёміўшыся з магчымасцямі інфармацыйнага сайта, старшыня калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян адзначыў, што з дапамогай такога рэсурсу прадпрымальнікі і грамадзяне Саюза могуць аператыўна накіроўваць інфармацыю аб іх праблемах на ўнутраных рынках, а таксама атрымліваць звесткі аб ходзе працы з падобнымі зваротамі.

"Фактычна сайт стане своеасаблівай кнігай скаргаў і прапаноў. Спадзяюся, што прадстаўнікі бізнес-супольнасці Еўразійскага эканамічнага саюза пачнуць актыўна выкарыстоўваць магчымасці інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з ЕЭК", — сказаў Саркісян.

Новы сайт змяшчае вялікі аб`ём інфармацыйна-даведачных матэрыялаў, адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні ў сферы ліквідацыі перашкодаў на ўнутраных рынках краін Саюза. Ён дазваляе адсочваць наступныя дзеянні ЕЭК па бар`ерах, знаёміцца з маючымі адбыцца мерапрыемствамі, працай па ліквідацыі перашкодаў, канкрэтнымі бар`ерамі, з якімі цяпер працуе ЕЭК.

Еўразійская эканамічная камісія, пастаянна дзеючы наднацыянальны рэгулюючы орган Еўразійскага эканамічнага саюза, пачала працу 2 лютага 2012 года. У ЕЭК ўваходзяць прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Рашэнні камісіі абавязковыя для выканання ў краінах Саюза.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:29.10.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:926
 
Ключевые слова:
Евразийская экономическая комиссия Информационный сайт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме