https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан вывучыць вопыт Беларусі па ўвядзенні адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці


Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Казахстан вывучыць беларускі вопыт па вядзенні адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю. 

У Мінск прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў рэспубліканскага дзяржаўнага прадпрыемства на праве гаспадарчага ведання "Цэнтр па нерухомай маёмасці" Казахстана на чале з намеснікам генеральнага дырэктара прадпрыемства Курганам Камзабаевым. Запланаваны рабочыя нарады з прадстаўнікамі Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржаўнага камітэта па маёмасі Беларусі. Сустрэчы арганізаваны ў рамках інтэграцыйных працэсаў у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) у мэтах наладжвання прамых кантактаў паміж галіновымі суб`ектамі.

"Перад Казахстанам стаіць задача наладзіць дакладную арганізацыю працэсу вядзення адзінай інфармацыйнай сістэмы адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю. І напрацаваны Беларуссю ў гэтай сферы вопыт мае значны інтарэс для казахстанскіх спецыялістаў", - падкрэслілі ў Дзяржкаммаёмасці па выніках сённяшняй сустрэчы ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.

18 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1206
 
Ключевые слова:
Госимущество Кадастр Интеграция ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме