https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урадам краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) будзе дадзена даручэнне аднавіць рост аб`ёмаў узаемнага гандлю


Пра гэта заявіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 20 сакавіка ў Астане на брыфінгу паводле вынікаў сустрэчы з лідарамі Расіі і Беларусі Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе агенцтва КазИнформ.
"Відавочна, што гэты год стане годам выпрабавання на трываласць створанай намі еўразійскай эканамічнай мадэлі развіцця нашых краін, — сказаў казахстанскі прэзідэнт. — Нашы эканомікі ў 2015 годзе патрабуюць ад нас дэталёвага абмеркавання пытанняў далейшага ўзаемадзеяння і вырашэння тых пытанняў, якія будуць узнікаць. Важна выпрацаваць сумесны план дзеянняў па пераадоленні крызісных мерапрыемстваў у нашых эканоміках. Менавіта гэтаму пытанню была прысвечаная сённяшняя сустрэча".

Назарбаеў адзначыў важнасць перамоў для абмеркавання наяўнай сітуацыі ў свеце з пункта гледжання крызісных праяў. "Крызіс 2007—2009 гадоў меў глабальны характар, у той час як цяперашні мае рэгіянальную скіраванасць і выкліканы зніжэннем цэн на энерганосьбіты і тавары. Мы меркавалі, што такія рызыкі ўзнікнуць, і цяпер наша задача заключаецца ў тым, каб выпрацаваць сумесныя меры і паспяхова прайсці гэты перыяд", — адзначыў прэзідэнт Казахстана. 

Ён таксама падкрэсліў неабходнасць абмену меркаваннямі адносна падзей ва Украіне, якія ўплываюць і на іншыя краіны.

Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заявіў, што ў перспектыве ў межах ЕАЭС можа быць сфарміраваны валютны саюз. "Думаем, прыйшоў час пагаварыць аб магчымасці фарміравання ў перспектыве валютнага саюза", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падчас трохбаковай сустрэчы падкрэсліў важнасць таго, каб напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі Беларусь, Казахстан і Расія прадэманстравалі сваё адзінства і эканамічна, і палітычна. "Напярэдадні 70-годдзя Перамогі зразумела, што мы павінны быць разам. Ужо занадта шмат выклікаў, дайшло ўжо да гісторыі, у тым ліку са спробай нават не перапісаць, а перакрэсліць нашу агульную гісторыю, таму і эканамічна, і палітычна мы павінны напярэдадні 70-годдзя Перамогі прадэманстраваць сваё адзінства", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. 

Як адзначыў Лукашэнка, час пацвярджае, што ЕАЭС быў створаны своечасова. "Больш за тое, гэта не проста дэкларацыя — мы велізарную колькасць дакументаў прынялі, фармалізавалі яго, падпісаўшы шэраг пагадненняў. І ў межах нашага саюза мы павінны рэагаваць на гэтыя выклікі", — сказаў ён. Лукашэнка таксама заклікаў не забываць і пра іншых членаў саюза, якім павінны быць прапанаваныя варыянты развіцця падзей на перспектыву.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2015
 
Дата публикации:20.03.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1226
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Мытны саюз Интеграция 70-летие Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме