https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інтэграцыйныя фарматы ЕАЭС і СНД можна ўдала сумясціць


Такое меркаванне выказаў 28 студзеня прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.
Андрэй Кабякоў нагадаў, што Беларусь на працягу двух гадоў паспяхова старшынствавала ў Садружнасці, што атрымала высокую ацэнку з боку яе краін-удзельніц. У бягучым годзе Беларусь зноў атрымала гэты пачэсны статус, але ўжо ў другім інтэграцыйным блоку - Еўразійскім эканамічным саюзе, і гэта будзе першае старшынства ў гісторыі нядаўна ўтворанага ЕАЭС. На думку прэм`ер-міністра, гэта сведчыць аб тым, што ўзаемадзеянне рознаўзроўневых інтэграцыйных фарматаў можа напоўніцца новым зместам. "ЕАЭС прадугледжвае больш прагрэсіўную эканамічную інтэграцыю, і тым не менш яна нясе шмат праектаў і праблем, якія могуць вырашацца ў СНД. Было б вельмі ўдала сумясціць гэтыя фарматы і тым самым даць магчымасць грамадзянам нашых дзяржаў адчуць выгаду ад інтэграцыі", - сказаў прэм`ер-міністр.

Паводле яго слоў, у рабоце Садружнасці таксама важны эканамічны складнік, аб чым сведчыць падпісанне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю таварамі. "Аднак беларускі бок лічыць, што неабходна ісці далей і павінна весціся работа па свабодным руху паслуг", - сказаў Андрэй Кабякоў. Ён звярнуў увагу на ініцыятыву Беларусі адносна правядзення кансультацый кіраўнікоў ведамстваў фінансава-эканамічнай сферы ў СНД, якія адбыліся ў няпросты перыяд эканамічнага развіцця краін Садружнасці і паказалі сваю эфектыўнасць. "Гэта сведчыць аб магчымасці на практыцы вырашаць узнікаючыя пытанні", - дадаў прэм`ер-міністр.

У сваю чаргу Сяргей Лебедзеў адзначыў, што 2015 год будзе няпростым для Садружнасці і краін, якія ўваходзяць у яе склад. Тым не менш яны вельмі актыўна ўступілі ў інтэграцыйнае ўзаемадзеянне, што пацвярджаюць мерапрыемствы, якія праходзяць гэтымі днямі ў Мінску: пасяджэнні саветаў, кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. У прыватнасці, па выніках кансультацый паміж МЗС прапанаваны мерапрыемствы па выпрацоўцы сумесных пазіцый на ўзроўні міжнародных арганізацый - напрыклад у ААН і АБСЕ. "Акрамя таго, рыхтуюцца планы і прапрацоўваюцца канкрэтныя дзеянні па паглыбленні адносін, захаванні тых кантактаў, якія былі выпрацаваны ў папярэднія гады з краінамі Захаду. І што знамянальна, у нас ёсць сігналы і пажаданні з боку міжнародных арганізацый захаваць гэта ўзаемадзеянне. Краіны СНД іх падтрымліваюць, і мы вельмі спадзяёмся, што дыялог - плённы, канструктыўны - у інтарэсах як краін Захаду, так і краін СНД будзе прадоўжаны", - сказаў ён.

Сяргей Лебедзеў выказаў удзячнасць кіраўніцтву Беларусі за актыўныя крокі па далейшым развіцці інтэграцыйнага поля ў Садружнасці.

БЕЛТА, 28 студзеня 2015
 
Дата публикации:28.01.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1231
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Содружество независимых государств Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме