https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праект Мытнага кодэкса ЕАЭС распрацаваны з улікам прапаноў бізнес-супольнасці


Аб гэтым 28 студзеня паведаміў намеснік начальніка прававога ўпраўлення ДМК Беларусі Павел Канаплянікаў.
Праект Мытнага кодэкса ЕАЭС падрыхтаваны. "Улічаны пажаданні практычна ўсіх суб`ектаў, якія ўносілі прапановы. Працэс ішоў у цесным узаемадзеянні з бізнес-супольнасцю. Даволі шмат прапаноў ад бізнесу знайшло адлюстраванне ў дакуменце", - адзначыў Павел Канаплянікаў.

Цяпер праект кодэкса праходзіць працэдуру ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення, якая, паводле слоў прадстаўніка ДМК, будзе завершана да 31 сакавіка. Падагульняючы дакумент павінен быць падпісаны да канца бягучага года.

Павел Канаплянікаў падкрэсліў, што гэта глабальны дакумент, які ўвабраў у сябе асноўныя напрамкі мытнага рэгулявання на адзінай мытнай тэрыторыі. Ён будзе ўключаць у сябе палажэнні іншых міжнародных дагавораў, якія да гэтага рэгулявалі мытныя праваадносіны.

Новаўвядзенні Мытнага кодэкса ЕАЭС датычацца ў асноўным спрашчэння працэдур афармлення тавараў, выкарыстання электроннага дэкларавання, папярэдняга абмену інфармацыяй, дадаў ён.

28 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1123
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Таможенный кодекс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме