https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярод ключавых пытанняў у Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2015 годзе - агульныя энергетычныя рынкі, сфера паслуг, развіццё экспарту і прамкааперацыі


Аб гэтым прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў 6 лютага ў падмаскоўных Горках на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.
У рамках рэалізацыі скаардынаванай прамысловай палітыкі Андрэй Кабякоў адзначыў адсутнасць рэальнага руху ў пытанні ўзгодненых мер па імпартазамяшчэнні.

"Настаў час вызначыцца з лёсам паняцця "тавар Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў Андрэй Кабякоў. - Мы ўсе, і Беларусь тут не выключэнне, пакуль празмерна асцярожна ставімся да гэтай ініцыятывы. Трэба, напэўна, ужо знаходзіць адказ на пытанне, хто ж ён такі айчынны вытворца саюза, тавары якога мы сумеснымі намаганнямі плануем пашыраць, у тым ліку і за межы ЕАЭС. Мы лічым, што неабходна ўшчыльную падысці да распрацоўкі правіл вызначэння паходжання тавараў з ЕАЭС".

Прэм`ер-міністр Беларусі падкрэсліў, што з поля зроку ўдзельнікаў ЕАЭС не павінна знікаць і макраэканоміка. "У беларускага боку няма гатовых рэцэптаў па рэалізацыі ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі, - сказаў ён. - Але апошнія падзеі ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым настойліва патрабуюць ад нас скаардынаваных дзеянняў у гэтым пытанні. Лічу, што нашым профільным ведамствам, у тым ліку і міністэрствам эканомікі і нацыянальным банкам неабходна неадкладна ўключацца ў гэту работу".

Андрэй Кабякоў прапанаваў даручыць Еўразійскай эканамічнай камісіі да канца лютага накіраваць урадам краін - удзельніц ЕАЭС аналіз рэалізацыі дамоўленасцей па пытаннях узгодненай прамысловай і аграпрамысловай палітыкі з канкрэтнымі вывадамі і прапановамі па асноўных напрамках прамысловага супрацоўніцтва ў рамках саюза, існуючых праблемах і шляхах іх сістэмнага вырашэння.

ЕЭК таксама прапанавана даручыць да 1 красавіка накіраваць урадам бакоў канцэпцыю сумесных мерапрыемстваў па развіцці экспарту. Паводле слоў Андрэя Кабякова, гэтыя мерапрыемствы могуць, у прыватнасці, уключаць скаардынаваныя меры падтрымкі экспарту, развіццё сумесных тавараправодных сетак, выкарыстанне тавараў і паслуг дзяржаў - членаў у рамках буйных інвестыцыйных праектаў у трэціх краінах, сумесны ўдзел у выстаўках.

Акрамя таго, прэм`ер-міністр Беларусі лічыць неабходным даручыць ЕЭК далажыць на чарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета аб ходзе работ па выпрацоўцы канцэпцый фарміравання агульных рынкаў электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў і праграмы паэтапнай лібералізацыі кабатажных перавозак.

6 лютага 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1103
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Импортозамещение Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме