https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусі і Кыргызстану трэба ўзмацняць рэгіянальнае супрацоўніцтва


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са спікерам парламента (Жагорку Кенеша) Кыргызстана Нурланбекам Шакіевым.
"У нас нямала агульных інтарэсаў, пачынаючы з насення цукровых буракоў, якое мы, на жаль, не ўмеем так вырабляць, як вы, і заўсёды закуплялі яго ў вас. І заканчваючы пытаннямі машынабудавання і наогул супрацоўніцтвам у прамысловасці, не толькі ў сельскай гаспадарцы. Ёсць куды расці. Вы гэта разумееце не горш за мяне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Перш за ўсё, звярнуў увагу Прэзідэнт, Беларусі і Кыргызстану трэба ўзмацняць рэгіянальнае супрацоўніцтва. Кіраўнік дзяржавы расказаў аб досведзе такога ўзаемадзеяння з Расіяй. Раней Беларусь актыўна працавала ў гэтым напрамку з Украінай.

"Хацелася б, каб гэтая практыка была перанесена і на беларуска-кыргызскія адносіны. Тым больш што гэта ў нас у полі зроку парламента", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У Кыргызстане сёння паспяхова рэалізуецца шмат інфраструктурных праектаў. "Калі мы можам быць вам чым-небудзь карысныя ў будаўніцтве інфраструктуры вашай дзяржавы, у эканоміцы, калі ласка, мы гатовы. Скажыце кіраўнікам парламента (яны ў нас вышэйшыя службовыя асобы), праінфармуюць, мы даручым ураду, будзем гэтым займацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларусь і Кыргызстан знаходзяцца ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама з`яўляюцца членамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краіны цесна ўзаемадзейнічаюць на гэтых пляцоўках і закрытых тэм паміж імі сёння няма.

Нурланбек Шакіеў у час сустрэчы перш за ўсё падзяліўся сваімі ўражаннямі ад учарашняй гульні мінскага "Дынама" з піцерскім хакейным клубам СКА. Госці з Санкт-Пецярбурга, якія вялі ў першым перыядзе 2:0, у выніку ўступілі мінчанам з лікам 2:4.

"Два нуль! Яны камбэк зрабілі канкрэтны. Уся наша дэлегацыя балела за "Дынама-Мінск". Ваша каманда паказала характар беларускага народа", - заявіў парламентарый.

"Асабліва ў апошнім перыядзе. Адна з лепшых пакуль гульняў", - пагадзіўся Аляксандр Лукашэнка.

У 2022 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам склаў $160,2 млн (у параўнанні з 2021-м рост амаль на 65 працэнтаў). Беларусь экспартуе мяса-малочную прадукцыю, прадукцыю дрэваапрацоўкі, трактары, аўтамабілі і іншую тэхніку, лекавыя сродкі, ізаляваныя правады і кабелі.

5 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.10.2023
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Сотрудничество Машиностроение Сельское хозяйство Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме