https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ратыфікацыі дагавора аб далучэнні Арменіі да дагавора аб ЕАЭС


Аб гэтым гаворыцца ў законе нумар 218-3 "Аб ратыфікацыі дагавора аб далучэнні Рэспублікі Арменія да дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года" ад 29 снежня 2014 года, які апублікаваны 31 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 19 снежня 2014 года, адобраны Саветам Рэспублікі таксама 19 снежня.

Дагавор аб далучэнні Арменіі да дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года быў падпісаны прэзідэнтамі Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі ў Мінску 10 кастрычніка 2014 года. Асновай дагавора з`яўляецца далучэнне Арменіі да дамоўленасцей, якія накіраваны на стварэнне ўмоў па забеспячэнні чатырох свабод: свабоды руху тавараў, капіталу, паслуг і рабочай сілы.

31 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.12.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1150
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Армения Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме