https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Захадзе паступова пачынае фарміравацца разуменне таго, што ствараемы Беларуссю, Расіяй, Казахстанам і Арменіяй Еўразійскі эканамічны саюз - гэта рэальная сур`ёзная арганізацыя


Аб гэтым заявіў 15 лістапада на Беларуска-брытанскім інвестыцыйным форуме ў Лондане першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч.
Паводле слоў першага намесніка міністра беларускага знешнепалітычнага ведамства, яшчэ два гады таму Захад скептычна ставіўся да прапаноў далучаць да двухбаковых перагавораў Еўразійскую эканамічную камісію - наднацыянальны орган, якому дзяржавы - ўдзельніцы Мытнага саюза дэлегавалі шэраг сваіх паўнамоцтваў у галіне гандлю. "Гэта тлумачылася, маўляў, не ведаем, што такое Мытны саюз, камісія Еўразійскага саюза, і з імі ніякіх перагавораў весці не будзем. Ёсць Расія, Беларусь, Казахстан - калі ласка, у двухбаковым фармаце мы гэта будзем рабіць", - растлумачыў Аляксандр Міхневіч. Цяпер, адзначыў ён, рыторыка зусім іншая - з`явілася разуменне, што з 1 студзеня 2015 года некаторыя перагаворы трэба будзе весці ў двухбаковым фармаце (напрыклад, з Беларуссю ці Расіяй), а некаторыя - ужо з прадстаўнікамі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Ужо ёсць разуменне таго, што гэта сур`ёзнае рэальнае ўтварэнне. Яно (разуменне) прыходзіць у тым ліку і ў Еўрапейскім саюзе", - адзначыў першы намеснік міністра, дадаўшы, што нядаўна аналагічны гэтаму інвестфорум з удзелам Беларусі прайшоў у Вашынгтоне. "Там і ад Дзярждэпартамента, і ад фінансавых і бізнес-структур таксама гучаў абсалютна дакладны сігнал, які пацвярджае гатоўнасць супрацоўнічаць з нашым мытным утварэннем", - адзначыў ён.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму, Аляксандр Міхневіч звярнуў увагу, што прынцыпы пабудовы Еўразійскага эканамічнага саюза, яго аснова ў многім запазычаны ў Еўрапейскага саюза і Сусветнай гандлёвай арганізацыі. "Ведаючы гэта, вы можаце смела працаваць на нашым рынку", - падкрэсліў першы намеснік міністра знешнепалітычнага ведамства.

Аляксандр Міхневіч расказаў аб тым, што ў рамках ствараемага інтэграцыйнага фарміравання практычна ўсе тавары цыркулююць па тэрыторыі чатырох краін - Беларусі, Расіі, Казахстана і цяпер Арменіі без усялякіх граніц і абмежаванняў, за выключэннем невялікай групы тавараў, якія, што называецца, знаходзяцца ў выключэнні з рэжыму свабоднага перамяшчэння. Гэта, у прыватнасці, пэўныя энерганосьбіты, тытунь і цыгарэты, невялікая фармацэўтычная прадукцыя.

14 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1198
 
Ключевые слова:
Евразийская экономическая комиссия Инвестфорум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме