https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выканала ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для ўваходжання ў сілу Пагаднення аб парадку перамяшчэння наркотыкаў па мытнай тэрыторыі МС


Закон аб ратыфікацыі пагаднення быў падпісаны прэзідэнтам 16 чэрвеня.
Беларусь выканала ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для ўваходжання ў сілу Пагаднення аб парадку перамяшчэння наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў па мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. 20 чэрвеня тэкст дакумента з`явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект 21 мая, а 30 мая яго ўхваліў Савет Рэспублікі.

Нагадаем, пагадненне было падпісанае ў Мінску 24 кастрычніка 2013 года. Яно вызначае парадак перамяшчэння і перавозкі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў юрыдычнымі асобамі пры ажыццяўленні гандлю паміж дзяржавамі — членамі Мытнага саюза, для правядзення клінічных даследаванняў, экспертызы, дзяржаўнай рэгістрацыі і кантролю якасці, а таксама ў аптэчках першай дапамогі на асобных відах транспарту і фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.

Як заявілі распрацоўшчыкі законапраекта, рэалізацыя норм пагаднення будзе садзейнічаць стварэнню спрыяльных умоў для эфектыўнага функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, у тым ліку заснаванага на нацыянальных інтарэсах, далейшаму паглыбленню ўзаемадзеяння дзяржаў — членаў Мытнага саюза ў галіне забеспячэння кантролю за легальным перамяшчэннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:22.06.2014
Тематика:ЕАЭС, Законодательство
Просмотров:1457
 
Ключевые слова:
Наркотрафик Криминал Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме