https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паводле звестак сацапытання, падтрымка Мытнага саюза ва Украіне знізілася да 28%


Такія звесткі апытання, праведзенага незалежнай сацыялагічнай групай "Рэйтынг" (Кіеў) па замове Міжнароднага рэспубліканскага інстытута, паведамляе УНИАН.
Колькасць украінцаў, якія выступаюць за далучэнне Украіны да Еўрасаюза, значна перавышае колькасць тых, хто падтрымлівае ўваходжанне краіны ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі.

У выніку правядзення адпаведнага рэферэндуму за ўваходжанне Украіны ў ЕС гатовы прагаласаваць 53% украінцаў, супраць еўраінтэграцыі выказаліся 28% апытаных, 11% — не змаглі адказаць, 8% — не сталі б галасаваць.

Далучэнне сваёй краіны да Мытнага саюза гатовы падтрымаць 28% украінцаў, 51% — прагаласавалі б супраць, 15% — не сталі б галасаваць, 6% — не вызначыліся з адказам.

Апытанне праводзілася ва ўсіх рэгіёнах Украіны, у тым ліку ў Крыме, з 14 да 26 сакавіка. Было апытана 1.200 грамадзян Украіны старэйшых за 18 гадоў. Хібнасць выбаркі не перавышае 2,8%.

БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2014
 
Дата публикации:06.04.2014
Тематика:ЕАЭС, В мире
Просмотров:1016
 
Ключевые слова:
Украина Соцопрос Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме