https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мытны саюз як дзейнае інтэграцыйнае аб`яднанне пацвярджае сваю эфектыўнасць


Пра гэта паведаміла прэс-служба Падліковай палаты РФ.
Аб гэтым было заяўлена на калегіі, на якой былі разгледжаны вынікі экспертна-аналітычнага мерапрыемства "Маніторынг і аналіз уплыву рэгулюючых механізмаў Мытнага саюза і парадку залічэння ўвазных мытных пошлін на поўнасць і своечасовасць паступленняў мытных плацяжоў, наяўнасць і выкарыстанне рэзерваў даходаў федэральнага бюджэту".

Паводле інфармацыі Падліковай палаты, з 2009 года па 2013-ы аб`ём узаемнага гандлю паміж краінамі павялічыўся ў 1,8 разу і ў 2013 годзе склаў 64,1 мільярда долараў. У перыяд з 2009 года прыкметна павялічыўся аб`ём прамысловай вытворчасці ў дзяржавах — членах Мытнага саюза, а таксама знізіўся ўзровень беспрацоўя. "Аб`яднанне трох краін у Мытны саюз спрыяла паляпшэнню агульнага інвестыцыйнага клімату, забеспячэнню больш камфортных умоў вядзення бізнесу", — лічыць аўдытар палаты Сяргей Штогрын.

Паводле яго слоў, агульная сума размеркаванай паміж бюджэтамі краін МС увазной мытнай пошліны ў 2013 годзе склала каля 773 мільярдаў расійскіх рублёў. Агульная сума была размеркавана наступным чынам: у бюджэт РФ — 679,96 млрд. рублёў, у бюджэт Казахстана — 56,66 млрд. рублёў, у бюджэт Беларусі — 36,33 млрд. рублёў. "Механізм залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін даказаў сваю працаздольнасць. У той жа час мытнымі органамі ўдзельнікаў саюза пакуль не ўкаранёны адзіны парадак абмену інфармацыяй па выплаце ўвазных мытных пошлін", — сказаў аўдытар.

Аўдытар адзначыў, што ў 2013 годзе Федэральная мытная служба забяспечыла паступленні мытных плацяжоў у федэральны бюджэт у суме больш як 6,6 трлн. руб. (101,6% ад прагнозу). Тым часам, паводле слоў аўдытара, "пры значным станоўчым уплыве ад удзелу ў Мытным саюзе для Расійскай Федэрацыі застаецца нявырашаным шэраг пытанняў".

Так, не ўрэгулявана пытанне аб стварэнні адзінага механізму залічэння і размеркавання вывазных мытных пошлін, а таксама ўстанаўлення і вызначэння адзінага пераліку тавараў, якія абкладаюцца пошлінамі.

Застаецца актуальнай гарманізацыя ставак акцызаў з іншымі краінамі Мытнага саюза ў сувязі з правядзеннем у Расійскай Федэрацыі апераджальнай у адносінах да інфляцыі іх індэксацыяй. У сувязі з гэтым мэтазгодна паскарэнне гарманізацыі і ўніфікацыі ставак акцыза ў дачыненні да тых тавараў, па якіх вялікая верагоднасць іх нелегальнага абароту без выплаты ўстаноўленых акцызаў, лічыць спецыяліст.

Аўдытар звярнуў увагу на праблемы пры часовым увозе замежнымі асобамі транспартных сродкаў для асабістага карыстання. "Прычына праблем — адсутнасць заканадаўча ўстаноўленай дапушчальнай колькасці бяспошлінна часова ўвазных транспартных сродкаў на тэрыторыю Мытнага саюза адной замежнай фізічнай асобай", — адзначыў Сяргей Штогрын. Паводле слоў аўдытара, пры гэтым адбываецца рост завінавачанасці па выплаце мытных плацяжоў і пені, якая ўзнікла пры невыкананні абавязацельстваў аб зваротным вывазе часова ўвезеных транспартных сродкаў фізічнымі асобамі. "Мытны кодэкс саюза прадугледжвае магчымасць урэгулявання гэтай праблемы ў межах нацыянальнага заканадаўства", — дадаў ён.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 красавіка 2014
 
Дата публикации:07.04.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1295
 
Ключевые слова:
Статистика Мытны саюз Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме