https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Няма падстаў прымаць дадатковыя меры рэгулявання на валютным рынку, ваганні курса беларускага рубля часовыя


Аб гэтым заявіў 25-га лютага журналістам прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Кіраўнік урада пракаментаваў уплыў падзей ва Украіне на курс беларускага рубля. "Усе гэтыя падставы выкарыстоўваюцца ў тым ліку дэструктыўнымі сіламі, каб пасеяць паніку, збіць людзей з нармальнага рытму жыцця, выклікаць нейкі хаос і ўнутры краіны. Такая ж турбулентнасць на валютным рынку назіраецца і ў іншых краінах. У першую чаргу гэта звязана з нейкімі псіхалагічнымі чаканнямі. Як правіла, некалькі дзён мінае і ўсё супакойваецца. Не бачу ніякіх прычын для панікі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, члены ўрада абмеркавалі сітуацыю і прыйшлі да высновы, што ні цяпер, ні ў бліжэйшы час няма ніякіх падстаў для таго, каб прымаць меры дадатковага рэгулявання на валютным рынку. "Курс беларускага рубля застанецца стабільным. Увядзенне нейкіх абмежаванняў нават не абмяркоўваецца. Часовыя флуктуацыі могуць быць, гэта нармальна для эканомікі. У Нацбанка дастаткова рэсурсаў, каб нейкія ваганні згладжваць. Мы гэта праходзілі шмат разоў", - адзначыў прэм`ер-міністр.

"У нас няма падстаў для хвалявання. Плацежны баланс краіны па-ранейшаму дадатны, валютная выручка паступае на прадпрыемствы і ў бюджэт устойліва. Прадаўжаецца тэндэнцыя мінулага года. Прыток валюты ў краіну ад знешнеэканамічнай дзейнасці дастатковы і дае магчымасць забяспечыць знешнія абавязацельствы і задаволіць патрэбнасці эканомікі і насельніцтва ў валюце", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

25 лютага 2022, Нур-Султан
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.02.2022
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Российский рубль Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме