https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнікі больш як 160 прадпрыемстваў Беларусі і Казахстана прымаюць удзел у анлайн-пасяджэнні дзелавога савета


Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.
"Сёння больш за 60 прадпрыемстваў з Казахстана і 103 беларускія кампаніі зарэгістраваліся для ўдзелу ў пасяджэнні нашага дзелавога савета. На жаль, цяпер гэта віртуальная пляцоўка для перагавораў, паколькі абмежавальныя меры з-за пандэміі яшчэ не паслабляюцца. Яны скоўваюць наша ўзаемадзеянне ў традыцыйных формах, але тым не менш дзелавы савет - гэта наша спецыяльная форма ўзаемадзеяння, калі прадпрыемствы працуюць непасрэдна пры падтрымцы палат, нашых дыпмісій, галіновых міністэрстваў, каб не толькі пацвердзіць намеры, а ператварыць іх у новыя дзелавыя і камерцыйныя праекты," - адзначыў кіраўнік БелГПП.

Гаворачы аб двухбаковых адносінах Беларусі і Казахстана, Уладзімір Улаховіч падкрэсліў, што эканомікі дзвюх краін выгадна дапаўняюць адна адну.

"Нашу ўзаемадапаўняльнасць адлюстроўвае і наменклатура гандлёвага ўзаемадзеяння. Прадукцыя беларускага машынабудавання на працягу многіх гадоў мае ўстойлівы попыт на рынку Казахстана, а тыя сем зборачных вытворчасцей, што там працуюць, якраз з`яўляюцца інфраструктурай, якая дасць магчымасць і далей развіваць прамысловую кааперацыю. Беларускія прадукты таксама карыстаюцца поспехам", - расказаў ён.

Старшыня палаты выказаў меркаванне, што неабходна асвойваць новыя нішы для ўмацавання супрацоўніцтва дзвюх краін. "Гэта перш за ўсё звязана са стварэннем сумесных вытворчасцей па выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю на аснове інавацыйных тэхналогій", - падкрэсліў Уладзімір Улаховіч.

24 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.11.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:407
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Сотрудничество Технологии Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме