https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саміт ЕАЭС прайшоў пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі


Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Лідары краін пяцёркі - Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі - спачатку абмеркавалі пытанні парадку дня ў вузкім складзе. Затым у шырокім складзе да іх далучыўся Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон як кіраўнік краіны - наглядальніка пры ЕАЭС.

З беларускага боку ў пасяджэнні таксама прынялі ўдзел віцэ-прэм`ер Ігар Петрышэнка, кіраўніцтва міністэрстваў антыманапольнага рэгулявання і гандлю, замежных спраў, транспарту і камунікацый, фінансаў, эканомікі, энергетыкі. Акрамя таго, удзел у саміце прыняў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, які знаходзіўся ў студыі пасольства.

На парадку дня было 10 пытанняў, у тым ліку аб асноўных арыенцірах макраэканамічнай палітыкі дзяржаў ЕАЭС на 2020-2021 гады, аб рэалізацыі асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС у 2019 годзе, аб гадавой справаздачы ЕЭК аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, што прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх, за 2019 год.

Планавалася, што Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіць стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года.

Члены Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета разгледзелі рэалізацыю праграмы паэтапнай лібералізацыі выканання перавозчыкамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі адной з дзяржаў саюза, аўтамабільных перавозак грузаў паміж пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы ЕАЭС.

На парадку дня таксама быў пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у частцы ўдакладнення механізма фармавання кадравага складу ЕЭК.

19 мая 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.05.2020
Тематика:ЕАЭС, В мире
Просмотров:439
 
Ключевые слова:
Транспорт Унификация Интеграция Кадры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме