https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лідары краін ЕАЭС у асноўным ухвалілі cтратэгічныя напрамкі развіцця інтэграцыі да 2025 года, але канчаткова не прынялі


Дакумент будзе дапрацаваны з улікам шэрага прапаноў бакоў. Такое рашэнне прынята па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў час абмеркавання і падрыхтоўкі дакумента на розных узроўнях было вельмі шмат меркаванняў. Абмяркоўваліся не толькі тыя пытанні, якія ўвайшлі ў стратэгію, але і шэраг іншых.

"Тое, што ўдалося ўзгадніць, гэта кампраміс", - сказаў ён. Адзіным неўрэгуляваным заставалася пытанне цэнаўтварэння на паслугі па транспартоўцы газу на агульным рынку ЕАЭС. На гэтым пытанні ў тым ліку акцэнтавалася ўвага ў час выступленняў на саміце лідараў краін інтэграцыйнага аб`яднання.

Акрамя таго, шэраг пытанняў, якія неабходна дадаткова прапрацаваць, абазначыў Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Ён таксама прапанаваў не спяшацца з прыняццем гэтага знакавага дакумента, дасканала дапрацаваць і потым прыняць. Магчыма, і ў вочным фармаце.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з існуючай сітуацыяй прапанаваў адобрыць падрыхтаваны дакумент у цэлым.

"Ён не мае тэрміновых да рэалізацыі прапаноў. Гэта стратэгія. Таму спяшацца няма куды, за выключэннем пункта па прыродным газе. І тое, нават калі мы прымем у такой фармулёўцы па прыродным газе рашэнне, гэта не канкрэтнае рашэнне. За ім будуць ісці канкрэтныя перагаворы", - адзначыў беларускі лідар.

Адпаведна, было прапанавана ў цэлым ухваліць праект дакумента і адначасова адправіць на дапрацоўку, абмеркаваўшы яго ў іншым фармаце і ў іншы час. Гэтыя падыходы былі падтрыманы ўдзельнікамі пасяджэння.

Пладугледжвалася, што Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіць стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года.

"Пералік мер і механізмаў (330 пазіцый), закладзеных у дакумент, фактычна з`яўляецца дарожнай картай развіцця інтэграцыі. Яго выкананне прадугледжвае далейшую распрацоўку і падпісанне 13 міжнародных дагавораў, больш як 60 нарматыўных прававых актаў ЕАЭС, унясенне каля 25 змяненняў і дапаўненняў у Дагавор аб саюзе, а таксама змяненняў у нацыянальныя заканадаўствы дзяржаў ЕАЭС", - паведамлялі раней у ЕЭК.

Усяго ў час саміту кіраўнікі дзяржаў прынялі рашэнні па 10 пытаннях. У прыватнасці была разгледжана заяўка Кубы на атрыманне статусу краіны-наглядальніка пры ЕАЭС. Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет вырашыў, што перад гэтым неабходна правесці дадатковыя кансультацыі з Гаванай. ЕЭК таксама было даручана падрыхтаваць абгрунтаванне для прадастаўлення Кубе статусу дзяржавы-наглядальніка.

Прэзідэнты на пасяджэнні ухвалілі пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС, удакладніўшы механізм фармавання кадравага складу ЕЭК, абмеркавалі вынікі міжнароднай дзейнасці ў мінулым годзе і зацвердзілі асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі краін ЕАЭС на 2020-2021 гады. У гэтым дакуменце змешчаны сумесныя і нацыянальныя каротка- і сярэднетэрміновыя меры, накіраваныя на далейшае паляпшэнне ў краінах эканамічнай сітуацыі, стрымліванне негатыўнага ўплыву і мінімізацыю эканамічных наступстваў ад знешніх шокаў, звязаных з пандэміяй каранавіруса. У прыватнасці прадугледжваецца аказанне крэдытнага садзейнічання Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця, сумесная работа з Еўразійскім банкам развіцця.

На саміце была разгледжана рэалізацыя прынятай яшчэ ў 2015 годзе праграмы паэтапнай рэалізацыі кабатажных перавозак. Кіраўнікі дзяржаў даручылі ўрадам прадоўжыць рэалізацыю мерапрыемстваў, а ЕЭК - маніторыць работу ў гэтым напрамку. Прэзідэнты таксама зацвердзілі гадавую справаздачу Еўразійскай эканамічнай камісіі за 2019 год аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх.

Наступнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета плануецца правесці ў кастрычніку-лістападзе ў Мінску ў вочным фармаце. Гэту ініцыятыву Прэзідэнта Беларусі падтрымалі астатнія ўдзельнікі пасяджэння.

"З улікам старшынства Беларусі ў ЕАЭС я вельмі разлічваю на правядзенне сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - членаў ЕАЭС у вочным фармаце і прапанаваў бы яе правесці ў Мінску ў той час, калі вы зможаце прыехаць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яго ініцыятыва не выключае пры неабходнасці арганізацыю пасяджэння савета ў фармаце відэаканферэнцыі да таго, як адбудзецца вочная сустрэча.

19 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.05.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:485
 
Ключевые слова:
Товарооборот Интеграция Куба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме