https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выступае за пашырэнне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў ЕАЭС


Прагэта паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Беларусь выступае за пашырэнне навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва ў ЕАЭС, у тым ліку пры дапамозе фармавання еўразійскіх тэхналагічных платформ. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін на сустрэчы з членам Калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Артакам Камалянам.

Цяпер вядзецца сумесная работа па ўзгадненні на перыяд да 2025 года такіх дакументаў, як праекты стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі і асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў ЕАЭС.

"Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях цалкам падтрымлівае ўключэнне ў гэтыя праекты мер і механізмаў, якія будуць садзейнічаць развіццю навукова-тэхнічнага прагрэсу, рэалізацыі сумесных даследаванняў, праектаў і праграм, а таксама супрацоўніцтву ў сферы зялёных тэхналогій", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Ён таксама адзначыў, што ў Дагаворы аб ЕАЭС адсутнічаюць базавыя палажэнні аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якія далі б магчымасць рэгуляваць інавацыйнае ўзаемадзеянне краін саюза.

"У сувязі з гэтым лічу мэтазгодным вярнуцца да пытання аб уключэнні ў Дагавор аб ЕАЭС асобнага артыкула, якія вызначае напрамкі супрацоўніцтва краін-членаў у навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах", - выказаў меркаванне старшыня ДКНТ.

У ЕАЭС сфармаваныя еўразійскія тэхналагічныя платформы па розных напрамках. Дзякуючы адной з платформ беларускія, расійскія і казахстанскія арганізацыі сумесна вядуць распрацоўку канкурэнтаздольных паслуг і геаінфармацыйных прадуктаў на аснове выкарыстання атрыманай з космасу інтэграванай інфармацыі аб зямной паверхні і нетрах. Платформа "ЕўразіяБія" прадугледжвае распрацоўку сумесных праектаў у сферы біятэхналогій для эфектыўнага выкарыстання ў інтарэсах навукі, адукацыі, галін эканомікі, сацыяльнай сферы і для дзяржаўных патрэб. Яшчэ адзін прыклад работы еўразійскіх тэхналагічных платформ - праект "Арганізацыя вытворчасці святлодыёднага асвятляльнага абсталявання", удзельнікамі якога сталі беларускія, расійскія, армянскія, казахстанскія і кіргізскія арганізацыі і кампаніі.

7 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:508
 
Ключевые слова:
Интеграция Инновации Технологии Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме