https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вартаўнічы карабель пагранслужбы Казахстана атрымаў на ўзбраенне беларускі баявы модуль "АДУНОК"


Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Уладзімір Лаўранюк.
Вартаўнічы карабель памежнай службы Казахстана "Сарбаз" атрымаў на ўзбраенне беларускі баявы модуль "АДУНОК" у марскім выкананні.

Новае судна было спушчанае на ваду ва Уральску, у АТ "Уральскі завод "Зеніт", якое ўваходзіць у склад АТ "НК "Казахстан інжынірынг". Карабель "Сарбаз" стаў для завода 24-м па ліку. Ён пабудаваны на дзяржаўную абаронную замову для дзяржаўнай памежнай службы Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана і прызначаны для аховы марскіх межаў на Каспіі.

Ад сваіх папярэднікаў у праекце, а іх было чатыры, "Сарбаз" адрозніваецца больш магутнай і сучаснай артылерыйскай устаноўкай. Ён абсталяваны радыётэхнічным узбраеннем, баявым модулем з дыстанцыйным кіраваннем вытворчасці віцебскага ААТ "Канструктарскае бюро "Дысплей", што значна пашырае кола задач, якія ім вырашаюцца. Акрамя таго, тут прадугледжаныя сродкі для выяўлення падводных дыверсійных пагроз і барацьбы з імі, адзначыў прадстаўнік Дзяржкамваенпрама.

Аўтаматызаваны дыстанцыйна-кіраваны наглядальна-агнявы комплекс "АДУНОК" у марскім выкананні распрацаваны спецыяльна для марскіх умоў эксплуатацыі і прызначаны для вядзення назірання і кіравання ўзбраеннем на марскіх судах.

Магчымая ўстаноўка некалькіх комплексаў "АДУНОК" як на носе, так і на карме судна з размяшчэннем блока кіравання ў рубцы. Пры гэтым адзін блок кіравання можа кіраваць чатырма комплексамі "АДУНОК".

Як адзначыў Лаўранюк, магчымасці беларускага баявога модуля з дыстанцыйным кіраваннем казахстанскія замоўцы ўжо ацанілі. У ліпені 2014 года баявым модулем "АДУНОК" з кулямётам калібру 12,7 мм быў узброены быстраходны вартаўнічы патрульны катар "Караганды" новага праекта 0210 "Айбар" дзяржпамежслужбы КНБ Казахстана.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 мая 2016
 
Дата публикации:06.05.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Казахстан
Просмотров:1155
 
Ключевые слова:
Пограничная служба Вооружение Каспий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме