https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэжым надзвычайнага становішча ў Казахстане адменяць з 19 студзеня


Дзеянне рэжыму надзвычайнага здарэння будзе спынена з 19 студзеня па ўсёй тэрыторыі Казахстана. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Казахстана Берык Уалі.
«З поўначы 19 студзеня спыняецца дзеянне рэжыму надзвычайнага становішча ў гарадах Нур-Султане і Алматы, а таксама ў Алмацінскай, Атыраўскай, Жамбылскай, Кызылардынскай і Мангістаўскай абласцях. Раней прэзідэнтам было датэрмінова адменена надзвычайнае становішча ў астатніх рэгіёнах. Такім чынам па ўсей краіне адмяняюцца уведзеныя на перыяд надзвычайнага здарэння каменданцкая гадзіна і іншыя часовыя абмежаванні», — напісаў Берык Уалі ў сваім акаўнце ў Facebook.

Таксама Берык Уалі адзначыў, што «дзякуючы адзінству і згуртаванасці народа, самаахвярнай рабоце праваахоўных органаў і арміі на ўсёй тэрыторыі Казахстана адноўлены парадак і спакой».

Пры гэтым удакладняецца, што ў Алматы захоўваецца чырвоны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. У рамках антытэрарыстычных мерапрыемстваў забяспечваецца кругласутачнае патруляванне горада сіламі дэпартамента паліцыі, вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі і Міністэрствы абароны.

Звязда, 18 студзеня 2022
 
Дата публикации:18.01.2022
Тематика:Новости, Казахстан
Просмотров:336
 
Ключевые слова:
Казахстан Чрезвычайное положение Комендатский час Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме