https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Казахстане іншаземцы змогуць знаходзіцца без рэгістрацыі да 30 дзён


Казахстане адмянілі абавязковую рэгістрацыю для ўсіх катэгорый замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў краіне менш за 30 сутак, паведамляе прэс-служба МУС Казахстана.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў адпаведны закон, які ўступіць у сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнай публікацыі.

Цяпер праінфармаваць міграцыйную службу аб прыбыцці замежнага госця павінен прымаючы бок (гасцініцы, хостэлы, арэндныя кватэры, лячэбна-прафілактычныя ўстановы і іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы) на працягу трох рабочых дзён з моманту яго прыезду на тэрыторыю краіны.

Працэдура паведамлення аб знаходжанні іншаземца ў Казахстане максімальна аблегчана. На візава-міграцыйным партале www.vmp.gov.kz неабходна запоўніць звесткі пра іншаземца, пры неабходнасці - пра яго дзяцей. Падпісаць запоўненую форму заяўкі з дапамогай электроннага лічбавага подпісу. Праз 15 мінут прыйдзе гатовы дакумент, які будзе захоўвацца ў асабістым кабінеце грамадзяніна.

Пры знаходжанні замежнага грамадзяніна на тэрыторыі Казахстана больш за 30 сутак прымаючы бок абавязаны аформіць госцю дазвол на часовае знаходжанне.

31 снежня 2019, Нур-Султан
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ
 
Дата публикации:31.12.2019
Тематика:Новости, Казахстан
Просмотров:362
 
Ключевые слова:
Визовый режим Регистрация Цифровизация Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме