https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Казахстан", які прадугледжвае пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады


Аб гэтым паведаміла прэс-служба Акорды ў Твітары.
Дэпутаты парламента Казахстана 6 сакавіка прынялі закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Казахстан" у другім чытанні.

Прадстаўлены на подпіс кіраўніку дзяржавы закон быў накіраваны ў Канстытуцыйны савет, які ў сваім рашэнні пастанавіў, што закон адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан, у тым ліку канстытуцыйным каштоўнасцям, асноватворным прынцыпам дзейнасці і форме кіравання рэспублікі.

Нурсултан Назарбаеў у студзені бягучага года ініцыіраваў канстытуцыйную рэформу, што прадугледжвае перадачу шэрага паўнамоцтваў ад прэзідэнта да ўрада і парламента. У сувязі з гэтым быў падрыхтаваны праект закона, які на працягу месяца ўсенародна абмяркоўваўся. Па выніках абмеркавання паступіла больш за 6 тыс. прапаноў.

10 сакавіка 2017, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ
 
Дата публикации:10.03.2017
Тематика:Новости, Казахстан
Просмотров:1295
 
Ключевые слова:
Конституция Законодательство Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме