https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Такаеў: Казахстан мае патрэбу ў атамнай электраэнергіі


Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што краіне неабходна атамная электраэнергія.
"Я не разумею, чаму адказныя асобы дыпламатычна пакідаюць без адказаў пытанні аб будаўніцтве атамнай станцыі. Трэба адкрыта сказаць - без чыстай атамнай энергіі мы страцім усю эканоміку. Нам пазарэз патрэбна электраэнергія, прычым атамная, чыстая электраэнергія. Нельга ісці на повадзе ў папулістаў, якія не разбіраюцца ў эканамічных рэаліях. Трэба прафесійна тлумачыць значэнне атамнай энергетыкі", - падкрэсліў Касым-Жамарт Такаеў на пашыраным пасяджэнні ўрада.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Казахстан нядаўна сутыкнуўся з рэгулярнымі перабоямі ў рабоце сістэмы энергазабеспячэння.

"Самы яскравы прыклад - нядаўняе адключэнне электраэнергіі на поўдні краіны. Мы часткова залежым ад якаснай работы энергасістэм сумежных дзяржаў, таму праблемы энергетычнай бяспекі краіны трэба тэрмінова вырашаць", - заявіў прэзідэнт.

8 лютага 2022, Нур-Султан
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ
 
Дата публикации:08.02.2022
Тематика:Бизнес, Казахстан
Просмотров:362
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме