https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Назарбаеў запрасіў лідараў ядзерных дзяржаў у Казахстан для абмеркавання праблем бяспекі


Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прапанаваў лідарам ядзерных дзяржаў сустрэцца ў Нур-Султане для абмеркавання праблем міжнароднай бяспекі.
"Цяпер Казахстан з`яўляецца прызнаным донарам міжнароднай бяспекі і стабільнасці. Думаю, што гэта дае мне маральнае права звярнуцца сёння да глабальнай супольнасці з заклікам пераняць наш прыклад і выкарыстоўваць казахстанскі досвед ва ўсім свеце", - сказаў Нурсултан Назарбаеў на цырымоніі ўзнагароджання прэміяй "За мір без ядзернай зброі і глабальную бяспеку".

"Глабальная супольнасць павінна знайсці ў сабе мудрасць і зрабіць рашучыя крокі на карысць дыялогу аб будучым нашай планеты. Дыялог будзе рэзультатыўным, калі за стол перагавораў сядуць, перш за ўсё, кіраўнікі ядзерных дзяржаў. Я выступіў з афіцыйнай прапановай сустрэцца ў нашай сталіцы асноўным ігракам у гэтай справе - кіраўнікам ЗША, Расіі, Кітая і іншых ядзерных дзяржаў - і дамаўляцца", - адзначыў Нурсултан Назарбаеў.

Паводле яго слоў, адказнасць за бяспеку і мір ляжыць менавіта на кіраўніках дзяржаў. "Мне здаецца, цяпер час сесці і дамовіцца, таму што ўсе канфлікты завяршаюцца перагаворамі", - сказаў на заканчэнне Нурсултан Назарбаеў.

29 жніўня 2019, Нур-Султан
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ
 
Дата публикации:29.08.2019
Тематика:Культура, Казахстан
Просмотров:351
 
Ключевые слова:
Международная безопасность Безъядерный мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме