https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Увосень войскі АДКБ вернуцца ў Казахстан на вучэнні


Увосень бягучага года на палігоне ў Казахстане пройдуць планавыя вучэнні ўзброеных сіл краін, якія ўваходзяць у АДКБ.
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы правядзе восенню ў Казахстане шэраг ваенных вучэнняў, заявіў у час нарады начальнікаў генштабаў краін АДКБ начальнік казахстанскага Генеральнага штаба Марат Хусаінаў.

Падчас вучэнняў "Эшалон - 2022" на палігоне "Матыбулак" пакажуць свае навыкі "тылавікі". Патрэніруюцца восенню ў Казахстане і разведчыкі. Адпрацуюць праграму камандна-штабнога вучэння "Узаемадзеянне - 2022" сілы аператыўнага рэагавання АДКБ.

Гэты палігон у Алмацінскай вобласці часта выкарыстоўваецца для правядзення сумесных вучэнняў і іншых мерапрыемстваў.

Напрыклад, летась там спаборнічалі артылерысты з 8 краін і разлікі беспілотных лятальных апаратаў армій 4 дзяржаў на міжнародных вайсковых гульнях "АрМІ-2021".

Нагадаем, што ў студзені гэтага года пасля рэзкага павышэння коштаў на звадкаваны газ у Казахстане прайшлі акцыі пратэсту, якія перараслі ў масавыя беспарадкі.

Найбольш маштабнымі яны былі ў горадзе Алматы. У выніку моцна пацярпела інфраструктура краіны, у тым ліку вайсковыя аб`екты, на шэраг з якіх напалі пратэстоўцы.

Урэгуляваць сітуацыю ў Казахстане ўдалося толькі пасля ўвядзення міратворчага кантынгенту АДКБ. Вынікам тых падзей стала змена ўрада краіны, у тым ліку кіраўніцтва сілавога блока. Аднак Марат Хусаінаў, прызначаны начальнікам Генштаба 6 верасня 2021 года, захаваў сваю пасаду.

Акрамя плана вучэнняў, на нарадзе начальнікі штабоў абмеркавалі ўдасканаленне прыёмаў крызіснага рэагавання, а таксама ажыццяўленне вайсковай авіяцыяй АДКБ міжнародных палётаў і іншыя пытанні.

Мінск, 15 красавіка 2022
Sputnik
 
Дата публикации:15.04.2022
Тематика:Новости, Казахстан
Просмотров:894
 
Ключевые слова:
ОДКБ Военные учения Коллективная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме