https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Акцыя ў Алматы супраць Мытнага саюзу


Праціўнікі Мытнага саюзу правялі несанкцыянаванае шэсьце ў Алматы.
Актывісты моладзевага клюбу «Рух пен Тіл» правялі ў аўторак у Алматы марш нязгодных са стварэньнем Мытнага саюзу.

У акцыі пратэсту ўзялі ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек, паведаміў зь месца падзеяў карэспандэнт агенцтва Інтэрфакс-Казахстан.

«Мы лічым, што Мытны саюз не павінен ператварацца ў палітычны саюз», — заявіў лідэр клюбу Жанбалат Мамай на заканчэньне шэсьця, у ходзе якога актывісты прайшлі ад плошчы Астана да рэзыдэнцыі прэзыдэнта ў Алматы.

Мамай лічыць, што Мытны саюз пагражае незалежнасьці Казахстану. Акрамя таго, заявіў ён, з уступленьнем Казахстану ў саюз адчувальна вырасьлі цэны на аўтамабілі, паліва і прадукты харчаваньня.

«Мы будзем працягваць такія акцыі пратэсту, яны будуць больш масавымі», — дадаў ён.

Акцыя не была санкцыянаваная ўладамі гораду. Аднак паліцыя, якая суправаджала актывістаў «Рух пен Тіл» па ўсім маршруце шэсьця, не затрымлівала актывістаў, перакрыўшы ім шлях толькі ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта і тут жа адабраўшы плякаты зь лёзунгамі.

1 ліпеня актывісты клюбу «Рух пен тіл» зьбіраліся ля будынка генконсульства Расеі, каб выказаць пратэст супраць Мытнага саюзу.

Тады ў акцыі ўзялі ўдзел каля дзясятка чалавек, Жанбалата Мамая затрымалі.

12 ліпеня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:12.07.2011
Тематика:Новости, Казахстан
Просмотров:3083
 
Ключевые слова:
беспорядки в Алматы Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме