https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Іміджавы відэаролік "Беларусь. Краіна для жыцця" перамог на першым Еўразійскім міжнародным фестывалі ў Казахстане


Аб гэтым паведамілі аўтары работы.
Відэаролік "Беларусь. Краіна для жыцця" заняў першае месца на гэтым міжнародным фестывалі сацыяльных відэаролікаў, які праходзіў у горадзе Талдыкарган. Мерапрыемства было прымеркавана да святкавання 25-годдзя незалежнасці Казахстана. Арганізатар фестывалю - упраўленне ўнутранай палітыкі Алмацінскай вобласці.



На суд журы свае работы прыслалі 57 аўтараў, у фінале конкурс сабраў удзельнікаў з 11 краін. Краінавы відэаролік "Беларусь. Краіна для жыцця" быў высока ацэнены міжнародным журы і акрамя першага месца атрымаў таксама ўзнагароду за лепшую рэжысуру.

Стварэнне высокамастацкага краінавага відэароліка было арганізавана Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Вытворчасць праекта ажыццявіла "Першая КінаВідэаКампанія" сумесна са Smart Cinema Production.

Сярод дасягненняў праекта "Беларусь. Краіна для жыцця" таксама перамога ў намінацыі "Лепшая сацыяльная рэклама" Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Телевяршыня" (Беларусь); першае месца ў намінацыі "Відэапрадукцыя" на міжнародным творчым фестывалі тэрытарыяльнай рэкламы і маркетынгу "Адкрытая хваля" (г. Чэбаксары, Расія); першае месца ў намінацыі "Прыз СМІ Міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы "Белы Квадрат" (Беларусь).

Відэаролік "Беларусь. Краіна для жыцця" з`яўляецца міні-фільмам пра Беларусь: з праніклівым сюжэтам, героямі, гісторыя якіх падкрэслівае годнасць людзей, якія жывуць на беларускай зямлі, перадае прыгажосць гарадоў і прыроды Беларусі, хараство архітэктуры розных эпох. У ім паказана пераемнасць і ўзаемаразуменне паміж пакаленнямі, адлюстроўваюцца бязмежныя магчымасці для самарэалізацыі ў розных сферах, прадстаўлены дасягненні краіны ў прамысловасці, культуры, спорце і іншых галінах. Жыццё герояў відэароліка напоўнена любоўю да сваёй справы, сям`і, Радзімы.

Усе гэтыя складнікі робяць ролік блізкім кожнаму чалавеку, выклікаюць станоўчыя эмоцыі, выбудоўваюць ланцужок пазітыўных асацыяцый, фарміруюць уяўленне пра Беларусь як пра прыгожую, развітую краіну, якую насяляе працавіты, добры, гасцінны і адкрыты народ.

12 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.12.2016
Тематика:Культура, Казахстан
Просмотров:2782
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Видеоролик Конкурс Талды-Курган "Беларусь.Страна для жизни"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме