"Я не разумею, чаму адказныя асобы дыпламатычна пакідаюць без адказаў пытанні аб будаўніцтве атамнай станцыі. Трэба адкрыта сказаць - без чыстай атамнай энергіі мы страцім усю эканоміку. Нам пазарэз патрэбна электраэнергія, прычым атамная, чыстая электраэнергія. Нельга ісці на повадзе ў папулістаў, якія не разбіраюцца ў эканамічных рэаліях. Трэба прафесійна тлумачыць значэнне атамнай энергетыкі", - падкрэсліў Касым-Жамарт Такаеў на пашыраным пасяджэнні ўрада.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Казахстан нядаўна сутыкнуўся з рэгулярнымі перабоямі ў рабоце сістэмы энергазабеспячэння.
"Самы яскравы прыклад - нядаўняе адключэнне электраэнергіі на поўдні краіны. Мы часткова залежым ад якаснай работы энергасістэм сумежных дзяржаў, таму праблемы энергетычнай бяспекі краіны трэба тэрмінова вырашаць", - заявіў прэзідэнт.
8 лютага 2022, Нур-Султан
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ