https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Урад і Нацбанк зацвердзілі план па дэдаларызацыі эканомікі


Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц.
Урад і Нацыянальны банк зацвердзілі комплекс сумесных мерапрыемстваў па зніжэнні ўзроўню даларызацыі эканомікі.

"У мэтах выканання патрабавання кіраўніка дзяржавы Саветам міністраў і Нацыянальным банкам прыняты план мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі", — паведаміў Калечыц на лютаўскім пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Поўны тэкст яго выступлення публікуе выданне Нацбанка "Банковский вестник".

Паводле слоў чыноўніка, план "прадугледжвае меры па скарачэнні выкарыстання замежнай валюты ў разліках і пры выплаце збораў, пошлін і іншых плацяжоў, а таксама ў якасці эквіваленту меры кошту пры фармаванні тарыфаў, ставак і цэн".

Калечыц удакладніў, што асноўныя меры зацверджанага плана павінны быць прынятыя ў 2017—2018 гадах.

"Безумоўнае іх выкананне будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню даверу да нацыянальнай валюты. Запаволенне інфляцыйных працэсаў, больш высокая даходнасць па дэпазітах у нацыянальнай валюце ў параўнанні з інвалютнымі, стабільная сітуацыя на валютным рынку, якая сведчыць аб зніжэнні валютных рызык у краіне, фармуюць для гэтага спрыяльны фон", — заявіў Калечыц.

У сваю чаргу намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц канстатаваў, што ступень даларызацыі эканомікі застаецца ўсё яшчэ высокай.

"Да канца 2016 года доля актываў дзейных беларускіх банкаў у замежнай валюце дасягнула 61,7%. Па стане на 1 студзеня 2017 года доля валютных дэпазітаў у агульнай структуры банкаўскіх укладаў насельніцтва склала 76,3%", — адзначыў Дзмітрый Калечыц.

Пры гэтым ён удакладніў, што ў 2016 годзе акрэслілася тэндэнцыя зніжэння ўзроўню даларызацыі актываў і пасіваў камерцыйных банкаў.

"У межах стварэння ўмоў па павышэнні прывабнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце і ўстанаўленні банкамі больш нізкай прыбытковасці па ўкладах (дэпазiтах) у замежнай валюце Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам праводзіць паслядоўнае зніжэнне верхняга ўзроўню працэнтных ставак па ўкладах (дэпазітах) фізічных і юрыдычных асоб", — канстатаваў Дзмітрый Калечыц.

Беларускія эканамісты лічаць, што Нацбанк з дапамогай дэдаларызацыі партфеляў банкаў спрабуе павысіць свой уплыў на грашовы рынак.

"Для таго каб Нацбанк мог лепш ўплываць на інфляцыю, павінен працаваць працэнтны канал. У цяперашняй сітуацыі працэнтная палітыка Нацбанка недастаткова дзейсная, бо крэдытныя партфелі банкаў пераважна сфармаваныя з ільготных крэдытаў з фіксаванай працэнтнай стаўкай і з валютных крэдытаў", — адзначыў у размове з эканаміст Антон Болтачка.

Паводле экспертных ацэнак, у агульным партфелі банкаў рублёвыя крэдыты, дадзеныя на рынкавых умовах, займаюць сёння прыблізна 15%, і толькі на ўмовы выдачы такіх рэсурсаў можа ўздзейнічаць сёння Нацбанк за кошт працэнтнага канала, канстатуе Болтачка.

"Таму дэдаларызацыя партфеляў банкаў — важны напрамак дзейнасці Нацбанка, які дазваляе павысіць ўплыў працэнтнай палітыкі рэгулятара на грашовы рынак", — падкрэсліў эканаміст.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2017
 
Дата публикации:14.02.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:751
 
Ключевые слова:
Финансы Дедолларизация Инфляция Кредиты Процентные ставки Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме