Курс валютпокупкапродажа
USD355.46358.4
EUR417.22421.75
RUR5.375.44
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Кітайска-беларускае прадпрыемства "Зумліён-МАЗ" створыць самы грузападымальны ў Беларусі аўтакран


Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
Беларуска-кітайскае прадпрыемства "Зумліён-МАЗ" да канца года асвоіць выпуск аўтакранаў рэкорднай для Беларусі грузападымальнасцю 60 тон, якія змогуць падымаць груз на вышыню 20-павярховага дома.

Разам з 60-тоннікам "Зумліён-МАЗ" плануе выпусціць аўтакран грузападымальнасцю 40 тон. Абедзве мадэлі павінны сысці з канвеера да канца года. Збіраць іх будуць у Магілёве на плошчах "Магілёўтрансмаша". Спецмашыны возьмуць лепшае ад двух аўтагігантаў: кітайскае навясное абсталяванне ўстановяц на беларускае шасі.

"Аўтакраны з такімі характарыстыкамі будуць выпушчаныя ў рэспубліцы ўпершыню. Яны дазволяць не толькі забяспечыць патрэбы ўнутраных спажыўцоў, але і пашырыць экспарт спецтэхнікі ў іншыя краіны. Па суадносінах кошту і якасці ў іх практычна не будзе канкурэнтаў у СНД. Што важна, гэтая тэхніка будзе стварацца ў Беларусі з высокім узроўнем лакалізацыі", — падкрэсліў дырэктар ТАА "Зумліён-МАЗ" Юрый Півавараў.

60-тонны аўтакран ZMC-60, які зараз распрацоўвае прадпрыемства, аснасцяць стралой авоіднага сячэння, якая зможа падымацца на 57,8 метра. Спецмашына атрымае шасі МАЗ-6516 з колавай формулай 8x4, на якое ўстановяць шыны Continental. Кабіна пры павышаным аглядзе зможа рабіць нахілы на 20 градусаў для лепшага кантролю. Кранам можна будзе кіраваць з дапамогай гідраўлічных джойсцікаў.

Для яшчэ адной мадэлі ZMC-40, якая таксама неўзабаве ўбачыць свет, выбрана самая доўгая страла ў сегменце 40-тоннікаў — даўжынёй 39,2 метра. Яна таксама будзе мацавацца да шасі МАЗ-6516.

Раней ТАА "Зумліён-МАЗ" запусціў ў серыйную вытворчасць аўтакраны ZMC-25 грузападымальнасцю 25 тон. Першыя партыі ўжо паступілі пакупнікам у Расіі і Беларусі. Спецмашыны таксама прайшлі сертыфікацыю Мытнага саюза, так што іх можна афіцыйна прадаваць у Расіі, Казахстане і іншых краінах ЕўрАзЭС.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2018
 
Дата публикации:09.03.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Магілёў Зумлион-МАЗ Совместное производство Спецтехника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме