Курс валютпокупкапродажа
USD346.49347.5
EUR403.62406.4
RUR5.455.5
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br943,9


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў маі 2018 года склала Br943,9, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У красавіку бягучага года яна была Br921. Тэмп росту да мая 2017 года склаў 113,4 працэнта.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за май склала Br1294,4 (тэмп росту да мая 2017 года - 111,9 працэнта).

У Мінскай вобласці яна дасягнула Br952,4 (112,5 працэнта), у Гомельскай - Br849,8 (114,1 працэнта), Гродзенскай - Вг823,5 (114,9 працэнта), Віцебскай - Br814,4 (114,8 працэнта). Сярэдні заработак у Брэсцкай вобласці - Br813,7 (114,4 працэнта), у Магілёўскай - Br797 (112,9 працэнта).

Структура найбольш высокааплатных сфер эканамічнай дзейнасці не змянілася. Самая вялікая налічаная сярэднямесячная заработная плата ў маі 2018 года склалася ў галіне інфармацыі і сувязі (Br2645,8), у асноўным за кошт спецыялістаў сферы інфармацыйных тэхналогій і абслугоўвання (Br3717,2).

У лідарах і такія віды дзейнасці, як паветраны транспарт (Br3049,3), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1751,2), коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1605,8), горназдабыўная прамысловасць (Br1650,6), фінансавая і страхавая дзейнасць (Br1516), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (Br1254,8).

Менш за ўсё налічана ў маі работнікам сферы сельскай гаспадаркі, а менавіта раслінаводства, жывёлагадоўлі, палявання і прадастаўлення адпаведных паслуг (Br684,7), дзейнасці воднага транспарту (Br637,7), паслуг па часовым пражыванні і харчаванні (Br665,1), па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br543,3), творчай дзейнасці і забаў (Br572,3), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br538,9), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br491,4).

25 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:60
 
Ключевые слова:
Зарплата Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме